Фаял
Фая́л (парт.: Ilha do Faial) — адзін з астравоў Азорскага архіпелага ў Атлантычным акіяне. Плошча - 173,06 км². Насельніцтва (2011 г.) - 14 994 чал. На Фаяле знаходзіцца адна са сталіц Азорскіх астравоў — горад Орта.
Фаял | |
---|---|
парт. Faial | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 173,06 км² |
Насельніцтва | 14 994 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 86,64 чал./км² |
Размяшчэнне | |
38°34′37″ пн. ш. 28°42′10″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Азорскія астравы |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьВостраў Фаял знаходзіцца ў цэнтральнай частцы паўночнай Атлантыкі ў 1685 км на захад ад Лісабона, сталіцы Партугаліі. Ад бліжэйшага вострава Піку аддзелены пралівам (5,92 км). Востраў Фаял — крайні заходні пункт Еўропы, паколькі месціцца на еўрапейскай тэктанічнай пліце, у той час як астравы на захад ад яго — на паўночнаамерыканскай.
Мае вулканічнае паходжанне. Дамінуе конус Кальдэйра, які ўзвышаецца на 1043 м і адрозніваецца пакатымі схіламі. Апошняе буйное вывяржэнне адбылося 27 верасня 1957 г., у выніку чаго плошча Фаяла павялічылася на 2,4 км².
Клімат мяккі марскі з сярэдняй тэмпературай 15°C узімку і 25,4°C улетку.
Прырода
правіцьЛічыцца, што востраў Фаял атрымаў сваю сучасную назву з-за хваёвых дрэў, якія пакрывалі ўсё ўзбярэжжа. З-за дзейнасці чалавека прырода была значна зменена. Захаваліся рэшткі лясоў, зараснікі папарацяў, верасоў, падубу. Фаўна адметна вялікай колькасцю птушак. У наш час ахоўваецца каля 18% сушы, якія складаюць тэрыторыю прыроднага парка Фаял (з 2007 г.).
Гісторыя
правіцьВостраў Фаял быў адкрыты партугальцамі ў XV ст. У 1468 г. з дазволу караля Партугаліі быў каланізаваны фламандцамі, якія займаліся вытворчасцю збожжа і пастэлі. У 1583 г. у выніку бітвы паміж французамі і іспанцамі быў захоплены іспанскім флотам. Мясцовыя жыхары пакутвалі на напады англійскіх піратаў. У 1672 г. большая частка будынкаў і ваенных умацаванняў была разбурана землятрусам. У XVII ст. зноў далучаны да Партугаліі.
У XIX ст. Фаял пераўтварыўся ў цэнтр здабычы кітоў у паўночнай Атлантыцы. У Орце былі пабудаваны сучасны порт і кабельная трансатлантычная станцыя. У 1973 г. пабудаваны аэрапорт.
Спасылкі
правіць- Faial - Azores
- An introduction to Faial Архівавана 19 сакавіка 2016.
- Faial's Natural Park Архівавана 12 лістапада 2015.
- Faial History Архівавана 30 мая 2015.
- Geological Hazards and Monitoring at the Azores (Portugal) Архівавана 22 лютага 2015.