Ота Дэмус (ням.: Otto Demus; 4 лістапада 1902, Харланд  (руск.) блізу Санкт-Пёльтэна, цяпер у зямлі Ніжняя Аўстрыя — 17 лістапада 1990, Вена) — аўстрыйскі гісторык мастацтва і педагог. Бацька піяніста Ёрга Дэмуса  (руск.) і паэта Клауса Дэмуса  (ням.).

Ота Дэмус
ням.: Otto Demus
Дата нараджэння 4 лістапада 1902(1902-11-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лістапада 1990(1990-11-17)[1][2] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Ёрг Дэмус[d] і Клаус Дэмус[d]
Род дзейнасці мастацтвазнавец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Вучыўся ў Венскім універсітэце ў Ёзэфа Стшыгоўскага  (руск.). Спецыяльнасцю Дэмуса было, з аднаго боку, візантыйскае мастацтва, а з другога — мастацтва Аўстрыі Сярэдніх стагоддзяў. Акрамя таго, ён займаўся праблемай аховы помнікаў гісторыі і культуры, займаючы ў 1929—1936 гадах пасаду захавальніка помнікаў правінцыі Карынтыя, а ў 1936—1939 гадах — пасаду дзяржаўнага захавальніка ў Дэпартаменце помнікаў у Вене. У 1939 годзе Дэмус эміграваў у Англію, працаваў у Лондане. У 1946 годзе вярнуўся і да 1964 года займаў пасаду дырэктара Дэпартамента. У 1963—1973 гадах — прафесар гісторыі мастацтваў Венскага ўніверсітэта.

Працы Дэмуса часткай прысвечаны аўстрыйскаму мастацтву: «Мастацтва ў Карынтыі» (ням.: Kunst in Kärnten; 1934) «Познегатычныя алтары Карынтыі» (ням.: Die spätgotischen Altäre Kärntens; 1991), — часткай мастацтву Візантыі і яго ўплыву на суседнія культуры «Мазаіка Сабора Святога Марка ў Венецыі» (ням.: Die Mosaiken von San Marco in Venedig; 1939, «Візантыйскае мастацтва і Захад» (англ.: Byzantine Art and the West; 1970) і інш.

Зноскі

  1. а б Otto Demus // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б Otto Demus // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.