Ота Нордэншэльд
Ні́льс О́та Гу́стаў Но́рдэншэльд (шведск.: Nils Otto Gustaf Nordenskjold, нар. 6 снежня 1869, Сёбелё, блізу Ёнчэпінга — пам. 2 ліпеня 1928, Гётэбарг) — шведскі палярны даследчык і геолаг.
Нільс Ота Густаў Нордэншэльд | |
---|---|
шведск.: Nils Otto Gustaf Nordenskjold | |
![]() | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, выкладчык універсітэта, геолаг, географ |
Дата нараджэння | 6 снежня 1869[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 чэрвеня 1928[1][2][…] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Падданства |
![]() |
Бацька | Q98393527? |
Жонка | Gerd Nordenskjöld[d] |
Дзеці | Gustaf Nordenskjöld[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Ота Нордэншэльд з’яўляўся пляменнікам выдатнага шведскага вучонага і даследчыка Арктыкі Адольфа Эрыка Нордэншэльда. Пасля заканчэння ўніверсітэта ва Упсале ён у 1894 годзе абараняе доктарскую працу па геалогіі, пазней займае пасады дацэнта і прафесара (з 1905 года — прафесар геаграфіі і этнаграфіі ўніверсітэта ў Гётэборгу). У канцы XIX стагоддзя Нордэншэльд узначальвае некалькі геолага-мінералагічных экспедыцый у Патагоніі, а ў 1898 — у Аляску і раён Кландайк.
У 1901 годзе ён, разам з капітанам Карлам А. Ларсенам, кіруе шведскай антарктычнай экспедыцыяй. Пасля прыпынку ў Буэнас-Айрэсе судна «Антарктыка» з удзельнікамі экспедыцыі ўвайшло ў зону дрэйфуючых льдоў. Тут Нордэншэльд з пяццю спадарожнікамі высадзіўся на востраве Сноў-Хіл, разлічваючы прабыць у Антарктыцы да вясны наступнага года. Экспедыцыйнае судна сышло на поўнач, аднак было зацёрта сярод ільдоў і 12 лютага 1903 года затанула. 16 членам экіпажа разам з капітанам атрымалася высадзіцца на вулканічны востраў Пуле. Вандроўцы былі выратаваны аргентынскім карветам «Уругвай», які праходзіў паблізу, і ў снежні 1903 года дастаўлены ў Буэнас-Айрэс. Нягледзячы на марскую катастрофу, шведская экспедыцыя разглядалася як сур’ёзны навуковы поспех (які абярнуўся, зрэшты, для Нордэншэльда сур’ёзнымі фінансавымі стратамі).
У 1909 годзе вучоны праводзіць даследаванні ў Грэнландыі, у пачатку 20-х гадоў — у Перу і Чылі.
Навуковае прызнаннеПравіць
У гонар Ота Нордэншэльда быў названы шэраг геаграфічных аб’ектаў: возера Нордэншэльда ў Торэс-дэль-Пайн (Чылі), частка акіянскага ўзбярэжжа на ўсходняй частцы Антарктычнага паўвострава, ледавік і гара на востраве Паўднёвая Георгія і інш.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б N Otto G Nordenskjöld — 1917.
- ↑ а б Otto Nordenskjold // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.svenskagravar.se/gravsatt/40503290