Пабяржэ
Пабя́ржэ[1] (літ.: Paberžė, традыцыйная беларуская назва — Падбярэззе) — вёска ў Вільнюскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Пабяржэўскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мусе , на поўнач ад Вільнюса. Насельніцтва на 2011 год — 919 чалавек.
Вёска
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Падбярэззе датуецца 1484 годам, калі яно ўваходзіла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У 1503 годзе тут збудавалі касцёл.
У XVI ст. Падбярэззе ўпамінаецца як мястэчка, якое знаходзілася ў валоданні віленскіх біскупаў.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Падбярэззе апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
Каля 1887 года ў Падбярэззі было 67 будынкаў. У 1900 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку.
Найноўшы час
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Падбярэззе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Падбярэззе апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: ~1887 год — 1119 чал., з іх 432 каталікі, 129 праваслаўных і 558 іўдзеяў[3]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 919 чал.
Славутасці
правіць- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (1932)
- Могілкі іўдзейскія
Страчаная спадчына
правіць- Царква (1900; мураўёўка)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Krzywicki J. Podbrzeź (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. S. 364.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пабяржэ
- Пабяржэ на сайце Radzima.org