Павел Юр’евіч Садоўскі

беларускі футбаліст

Павел Садоўскі (нар. 17 лютага 1999, Беразінскае) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Павел Садоўскі
Поўнае імя Павел Юр’евіч Садоўскі
Нарадзіўся 17 лютага 1999(1999-02-17)[1][2] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 73 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2016 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2017 Беларусь Маладзечна-ДЮСШ-4 8 (0)
2019 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 1 (0)
2020 Беларусь Смалявічы 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2014—2015 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскага «Дынама», у 2015—2016 гадах гуляў за дубль. У другой палове 2017 года выступаў у Другой лізе за «Маладзечна-ДЮСШ-4». У ліпені 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала», аднак згуляў толькі ў адным матчы Другой лігі і адным кубкавым, і ўжо ў жніўні пакінуў каманду.

Са студзеня 2020 года трэніраваўся са «Смалявічамі» і ў выніку пачаў сезон у складзе клуба. 20 сакавіка 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з брэсцкім «Дынама» (1:1). У далейшым выступаў за дубль. У ліпені 2020 года пакінуў клуб[4].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы ў кастрычніку 2014 і кастрычніку 2015 гадоў, у сакавіку 2015 года выступаў у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Дынама   10 0
2016 дубль Дынама   3 0
2017 (2) Д3 Маладзечна-ДЮСШ-4   8 0
2019 (сяр.) Д3 Арсенал   1 0
2020 (1) Д1 Смалявічы   1 0

Крыніцы правіць

  1. а б https://www.pressball.by/footballstat/pavel_sadovski/
  2. Pavel Sadovskiy // Transfermarkt — 2000.
  3. http://dinamo-minsk.by/be/komanda/igrok/~show/sadovskiy
  4. “Cмолевичи”: кто куда. Бутаревич в “Динамо” (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (9 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2020.