Павел з Візны
Па́вел з Ві́зны (польск.: Paweł z Wizny) — дзеяч пратэстантызму другой паловы XVI стагоддзя, ідэолаг радыкальнай рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім[1].
У снежні 1665 года ўдзельнічаў на сінодзе польскіх і літоўскіх братоў у Венграве на Падляшшы, дзе быў сярод тых, хто падтрымаў сацыяльны радыкалізм мюнстэрскіх анабаптыстаў. У студзені 1568 года на сінодзе літоўскіх братоў, які праходзіў у Іўе, Якуб разам з Якубам з Калінаўкі вёў палеміку з лідарам правага крыла антытрынітарыяў Сымонам Будным. Павел выступаў за сацыяльная роўнасць, быў супраць уладання сялянамі, лічачы, хто кожны павінен зарабляць сабе на хлеб уласнай працай. Спасылаючыся на Біблію, падкрэсліваў, што Бог стварыў усіх людзей роўнымі і панаваць над іншымі людзьмі не варта хрысціяніну. У 1568 годзе на сінодзе ў Пеляшніцы падтрымаў сацыяльны радыкалізм Гжэгажа Паўла[1].
Крыніцы
правіць- ↑ а б Павел з Візны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
правіць- Подокшин С. А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая половина XVI — начало XVII в.) / АН БССР, Ин-т философии и права. — Минск, 1970.