Якуб з Калінаўкі

Беларускі пратэстанцкі дзеяч

Якуб з Калінаўкі (Каліноўскі, Калінуўка, Каліновіус, лац.: Jakub Calinovius, польск.: Jakub z Kalinówki; ? — 1583) — беларускі пратэстанцкі тэолаг і пісьменнік. Гуманіст, ідэолаг левай, плебейска-сялянскай плыні радыкальна-рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XVI стагоддзя, антытрынітарый[1][2].

Якуб з Калінаўкі
лац.: Jakub Calinovius, польск.: Jakub z Kalinówki
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Каліноўскі, Калінуўка, Каліновіус
Дата нараджэння невядома
Месца нараджэння
Дата смерці 1583
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці багаслоў, пісьменнік, гуманіст

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай або беднай шляхецкай сям’і ў Калінаўцы на Падляшшы. Мяркуюць, што напачатку ён быў ніжэйшым касцёльным служкай.

У 1560-я гады прапаведаваў у антытрынітарыянскім зборы ў маёнтку канцлера Вялікага Княства Літоўскага, магната-кальвініста Яўстафія Валовіча.

У 1568 годзе пакінуў гэту службу, верагодна, з прычыны свайго актыўнага ўдзелу ў антытрынітарскім руху ў Вялікім Княстве Літоўскім.

3 1567 года ўдзельнічаў у арыянскіх сінодах у Польшчы i Вялікім Княстве Літоўскім. На сінодзе ў Скрынску  (англ.) (пад Радамам) абраны прадстаўніком ад уніятаў на дыспут з дытэістамі, што сведчыць пра яго шырокую арыентацыю ў тэалагічных справах. У 1568 годзе на сінодзе літоўскіх братоў у Іўі (каля Валожына) разам з Паўлам з Візны вёў палеміку з лідарам правага крыла антытрынітарыяў С. Будным па пытанні аб свецкай уладзе і валоданні чэляддзю нявольнай  (руск.)[1].

У 1569 годзе выехаў у Польшчу i там разам з Марцінам Чаховіцам і іншымі аднадумцамі з Вялікага Княства Літоўскага заснаваў у Ракаве  (руск.)[1] рэлігійную суполку, абавязкам кожнага члена якой было зарабляць сабе на хлеб толькі сваімі рукамі[2]. Каля 1575 года знаходзіўся ў Любліне. На радзіму, напэўна, ён так i не вяртаўся.

Погляды правіць

Паслядоўнік Пятра з Ганёндза i Марціна Чаховіца. Быў заўзятым прыхільнікам сацыяльнай роўнасці  (руск.). Спасылаючыся на Біблію, сцвярджаў, што Бог стварыў усіх людзей з адной крыві, таму ўсе людзі браты, і ніхто не мае права панаваць над іншымі. Лічыў, што крыніцай сацыяльнай няроўнасці з'яўляецца прыватная ўласнасць  (руск.). Выступаў за негвалтоўнае пераадоленне няроўнасці праз маральнае самаўдасканаленне і мірны байкот  (руск.) існуючых грамадска-дзяржаўных інстытутаў[2].

Якуб меў значны аўтарытэт сярод радыкальных польскіх братоў i нават сярод сваіх непрыяцеляў, якія вымушаны былі паважаць яго як віднага члена суполкі. Ён выступаў супраць эксплуатацыі, свецкай улады, войнаў, адстойваў сацыяльную i нацыянальную роўнасць, свабоду веравызнання[1]. «Не можа i не павінна быць сярод сапраўдных хрысціян адрознення паміж яўрэем i грэкам, паміж рабом i свабодным — усе павінны быць роўныя. … Ці ж можна назваць хрысціянскім тое грамадства, дзе людзі валодаюць нявольнікамі, а брат пануе над братам i загадвае яму».

Зноскі

  1. а б в г Якуб из Калиновки // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 716. — 737 с.
  2. а б в Падокшын С. Якуб з Калінаўкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 778. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура правіць

  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
  • Подокшин С. А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая половина XVI — начало XVII в.) / АН БССР, Ин-т философии и права. — Минск, 1970.
  • Myśl ariańska w Polsce XVII wieku; antologia tekstów / red. Ogonowski Z.  (польск.) — Wrocław-Lwów: Ossolineum, 1991. — ISBN 830403588X. (польск.)
  • Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. -Мн., 1970