Пётр з Ганёндза (1525—30, Ганёндз, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 15 верасня 1573) — ідэолаг Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім, антытрынітарый.

Пётр з Ганёндза
Дата нараджэння 1525[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1573
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці багаслоў, пісьменнік, каталіцкі святар
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і[2][3]. Скончыў каталіцкую семінарыю і атрымаў капланскае пасвечанне. У 1551 г. скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве, удасканальваў веды ў Італіі, Швейцарыі. У 1554 прафесар сафістыкі ў Падуанскім універсітэце.

Паслядоўнік рэлігійна-філасофскага вучэння іспанскага вучонага М. Сервета і сацыяльна-палітычных ідэй мараўскіх антыбаптыстаў. Адмаўляў царкоўна-тэалагічную і філасофскую схаластычную традыцыі; выступаў супраць прыватнай уласнасці, сацыяльнай няроўнасці, войнаў, феадальнага права, свецкай улады, пакарання смерцю. Удзельнічаў у антытрынітарскіх сінодах, палемізаваў з С. Будным.

Выдаў на лацінскай мове творы «Супраць боскасці Ісуса Хрыста» (1557), «Аб першахрысціянскай царкве» (1563?; не зберагліся), на польскай мове «Пра Трох», «Пра сына Божага» і «Пра хрысціянскае хрышчэнне» (усе каля 1570).

Яго паслядоўнікі Павел з Візны, Якуб з Калінаўкі і інш.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Jan Skoczyński, Jan Woleński. Historia filozofii polskiej. — Warszawa: Wydawnictwo WAM, 2010. — С. 109.
  3. Циприан Сайна. Историческая хронология христианского ўнитарианства в Речи Посполитой. Часть 1. XVII век // Pistis. — 2011. — № 3.

Літаратура правіць

  • Падокшын С., Сокал С. Палітычная і прававая думка Беларусі XVI—XVII стст. 2 выд. Мн., 2000.
  • Падокшын С. Пётр з Ганёндза // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.
  • Jasnowski J. Piotr z Goniądza. Zycie, działalność i pisma. Studium z dziejów ruchu religijnego w Polsce // Przegląd Historyczny. — 1935. — ISSN 0033-2186. (польск.)
  • Myśl ariańska w Polsce XVII wieku; antologia tekstów / red. Ogonowski Z. — Wrocław-Lwów: Ossolineum, 1991. — P. 649. — ISBN 830403588X. (польск.)
  • Kot S. Socinianism in Poland. The Social and Political Ideas of the Polish Antitrinitarians. — Boston, 1957. (англ.)
  • Socinianism and its role in the culture of XVI-th to XVIII-th centuries / ed. Szczucki L., Ogonowski Z., Tazbir J. — Warsaw-Łódź: PWN, 1983. — P. 239. — ISBN 8301030518. (англ.)