«Пагавары з ёй» (англ.: Hable con ella — «Пагаварыце з ёй») — фільм Педра Альмадовара, прэм’ера якога адбылася на Канскім фестывалі 2002 года. Крыху адыходзячы ад свайго рэжысёрскага почырку і запазычваючы прыёмы з арсеналу класічнай меладрамы, Альмадовар паралельна вядзе некалькі апавяданняў, якія збліжаюцца, пераплятаюцца і люстрана адлюстроўваюцца адна ў адной накшталт гісторый Кшыштафа Кеслёўскага. У цэнтры ўвагі рэжысёра — важнасць паўнавартасных зносін паміж закаханымі і праблемы, выкліканыя адсутнасцю гэтых зносін.

Пагавары з ёйM:
ісп.: Hable con ella
Жанр драматычны фільм, кінакамедыя і рамантычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія El Deseo[d][5]
Працягласць 112 хв.
Краіна
Мова іспанская
Год 15 сакавіка 2002[1] і 8 жніўня 2002[2]
IMDb ID 0287467

Штуршком да напісання сцэнарыя паслужыла рэальная гісторыя пра супрацоўніка румынскага морга, які паспрабаваў заняцца сэксам з жанчынай, якая пагрузілася ў летаргічны сон і ўрачы палічылі яе мёртвай, і тым самым абудзіў яе да жыцця, за што падвергся крымінальнаму пераследу — нягледзячы на падзяку самой жанчыны і яе сям’і. Дзеля змякчэння закладзеных у гэтай гісторыі натуралістычных момантаў Альмадовар, па ўласным прызнанні, узяў на сябе рызыку ўскладнення апавядальнай структуры фільма, узбагаціўшы яе разнастайнымі ўстаўкамі, якія ілюструюць развіццё дзеяння ў завуаляванай форме.

Усіх галоўных герояў «Пагавары з ёй» сыгралі акцёры, з якімі рэжысёр ніколі не працаваў раней. Фільм атрымаў вялікую колькасць кінаўзнагарод, у тым ліку «Оскар» за лепшы арыгінальны сцэнар і «Еўрапейскую кінапрэмію» як лепшы фільм года.

Зноскі

  1. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. http://www.kinokalender.com/film3505_sprich-mit-ihr.html Праверана 3 студзеня 2018.
  3. а б в г д е ё ж з і к л europeanfilmawards.eu Праверана 8 мая 2021.
  4. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  5. https://web.archive.org/web/20180227213946/https://www.europeanfilmacademy.org/2002.118.0.html Праверана 21 сакавіка 2020.
  6. https://web.archive.org/web/20200301175137/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/talk-to-her.5707 Праверана 1 сакавіка 2020.