Паганкавыя, коўравыя (Podicipedidae) — монатыповае сямейства птушак з атраду Паганкападобныя (Podicipediformes). У сямейства паганкавых уваходзяць 6 родаў і 22 віда, 3 з якіх вымерлі. На Беларусі сустракаюцца 5 відаў.
Назва «паганка» ўтворана ад агіднага смаку іх мяса, якое мае непрыемны пах рыбы. Найбольш распаўсюджаным відам у Еўропе з’яўляецца коўра вялікая (Podiceps cristatus).
Памеры паганкавых вагаюцца ад 23 да 74 см, вага — у сярэднім ад 120 да 1500 г. Адрозніваюць два асноўных тыпа паганкавых: з доўгімі, вострымі дзюбамі, якія сілкуюцца ў асноўным рыбай і маюць доўгія шыі, у той час як віды, якія сілкуюцца воднымі членістаногіх маюць больш кароткія шыі і дзюбы. Вымерлая паганка Podilymbus gigas мела дзюбу, якая ідэальна пахадзіла для лоўлі ракападобных.