Падазерцы (возера)

возера ў Полацкім раёне Беларусі

Падазерцы — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 24 км у напрамку на паўночны захад ад горада Полацк, каля вёскі Падазерцы.

Падазерцы
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 140,4[1] м
Даўжыня 0,48 км
Шырыня 0,43 км
Плошча каля 0,16 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,45 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Падазерцы (Беларусь)
Падазерцы
Падазерцы
Падазерцы (Віцебская вобласць)
Падазерцы
Падазерцы

Плошча паверхні возера каля 0,16 км². Даўжыня 0,48 км, найбольшая шырыня 0,43 км, даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Катлавіна возера круглаватай формы. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, парослыя хмызняком і рэдкалессем, месцамі лесам, месцамі забалочаныя. У паўночна-заходняй частцы з возера выцякае ручай у раку Дрыса.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)

Літаратура правіць

  • Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць