Падгорная (Гомель)
Падгорная — колішнія вёска ў Давыдаўскім сельсавеце Гомельскага раёна Гомельскай вобласці[1]. У межах Гомеля — з 1968 г.[1] Адміністрацыйна мясцовасць прыналежыць да Савецкага раёна (вуліца Братоў Лізюковых і сумежная частка праспекта Кастрычніка), забудавана шматпавярховымі дамамі[1][2][3]. На тэрыторыі месцяцца Гомельская абласная клінічная бальніца, гімназія № 36 імя І. Мележа, дашкольныя дзіцячыя ўстановы, храм свяціцеля Лукі Крымскага і апостала і евангеліста Лукі, гандлёвыя аб’екты[1][4][5][6][3].
Вёска
Падгорная
|
Узнікненне вёскі звязваюць з 1920-мі гадамі[2]. Магчыма, яна ўзнікла на месцы хутароў, што знаходзілся прыблізна за кіламетр на поўнач ад лукавіны ракі Сож[7] (урочышчы Шведская Гара і Ракава Лаза[3]). Назва вёскі выглядае парадаксальна з увагі на яе размяшчэнне над поймай Сожа на высокім карэнным беразе, г.зн. на гары, а не пад гарой[8]. Нельга выключаць пераасэнсаванне ў тапоніме «Падгорная» назвы аднаго з колішніх хутароў (звычайна паходзілі ад прозвішча гаспадара) або ўказанне на тэрытарыяльную блізкасць да ўрочышча Шведская Гара.
29 красавіка 1968 г. вёска ўвайшла ў межы Гомеля[9].
Зноскі
- ↑ а б в г Подгорная // Гомель : Энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Минск: БелСЭ, 1990. — С. 362.
- ↑ а б Подгорная // Рогалев, А. Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 187.
- ↑ а б в Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 24-25.
- ↑ Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 36 г. Гомеля імя І.Мележа». Архівавана 31 сакавіка 2022.
- ↑ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. «Установа Гомельская абласная клінічная бальніца».
- ↑ Храм свяціцеля Лукі Крымскага і Апостала і Евангеліста Лукі, г. Гомель.
- ↑ Окрестность аэропорта Гомель (1920-е гг.).
- ↑ Подгорная // Рогалев, А. Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 187-188.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў мяжу горада Гомеля пасёлка Сонечны і вёскі Падгорная Давыдаўскага сельсавета Гомельскага раёна ад 29 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 13 (1207).