Любенскае гарадзішча

Гарадзішча Мілаградскай культуры

Любенскае гарадзішча (Шведская горка, Шведская гара) — гарадзішча мілаградскай культуры (6-3 ст.ст. да н.э.). Першапачаткова мысавае гарадзішча (памеры прыкладна 102 на 108 м) было ўмацавана 3 валамі (захаваўся толькі 1). Размешчана на ўскраіне Гомеля.

Ахоўны знак на гарадзішчы


Гісторыя даследаванняПравіць

 
Схіл гарадзішча

Гарадзішча вядома з канца 19 ст. Даследвалася ў 1928 (К. М. Палікарповіч) і ў 1936 гадах (А. М. Ляўданскі і А. Д. Каваленя). Раскопкі праводзілі: у 1926 годзе І. Х. Юшчанка і ў 19771978 гадах В. І. Сычоў. Падчас раскопак знойдзена ляпная кераміка, у т.л. гліняная прасліца і грузікі, жалезныя прылады працы, зброя і прадметы быта, бронзавыя ўпрыгожваньні. Знаходкі (на 1990 год) захоўваліся часткова ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі і Гомельскім краязнаўчым музеі.[1]

На краю пляцоўкі гарадзішча археолаг І. Юшчанка выявіў рэшткі бескурганнага могільніка мілаградскай эпохі. Пахавальныя абрады таго часу патрабавалі спалення трупа на спецыяльным вогнішчы. Парэшткі спаленага трупа хавалі ў невялікай яме побач з вогнішчам.[2]

Сучасны станПравіць

 
Гарадскі мікрараён, выгляд з боку гарадзішча

Частку тэрыторыі гарадзішча ў наш час займае лодачная база[3]. У 2003 годзе гарадзішча было ўзята пад ахову дзяржавы — «Навукова-метадычнай радай па пытанням гісторыка-культурнай спадчыны» ўнесена ў спіс матэрыяльных нерухомых каштоўнасцяў Гомельскай вобласці пад шыфрам 1a1P703119 (пратакол №81 ад 22 студзеня 2003 года). У пачатку нашага стагоддзя тут некалькі гадоў запар праводзіліся аўтамабільныя гонкі «Джып-трыял», што пагражала пашкоджаннем культурнаму слою[4]. У наш час у наваколлях старажытнага паселішча быў пабудаваны сучасны мікрараён[5].


Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.

СпасылкіПравіць