Падзяме́нне[1] (трансліт.: Padziamiennie, руск.: Подземенье) — вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзецкага сельсавета. Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад Кобрына, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец на лініі Брэст — Гомель, за 70 км ад Брэста. Каля аўтадарогі Кобрын — Іванава.

Вёска
Падзяменне
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 36 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1642
Паштовыя індэксы
225885
Аўтамабільны код
1
Падзяменне на карце Беларусі ±
Падзяменне (Беларусь)
Падзяменне
Падзяменне (Брэсцкая вобласць)
Падзяменне

Гісторыя правіць

Вядома з XVI стагоддзя як сяло Падзімнае ў Троцкім, затым Берасцейскім ваяводствах Вялікага Княства Літоўскага. У 1563 годзе Падзімная — сяло Грушаўскага войтаўства воласці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі, 15 валок зямлі, 15 гаспадарак. У 1597 годзе сяло Кобрынскай эканоміі; 8 валок сяла нададзена мяшчанам з Гарадца.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 года ў Гродзенскай губерні. Уладанне Гарадзецкага касцёла.

У 1848 годзе Падзяменне — маёнтак, у склад якога ўваходзіў фальварак з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі, сельскім хлебазапасным магазінам; і вёска, 72 гаспадаркі, 477 рэвізскіх душ, карчма. Землі сялян вёскі былі размешчаны цераспалосна з зямлёй фальварка. Вяскоўцы былі праваслаўнага веравызнання і належалі да прыхода Грушаўскай царквы (за 3 вярсты ад вёскі).

У 1886 годзе вёска ў Іласкай воласці, заезны двор.

У 1897 годзе 1222 дзесяціны зямлі. У 1897 годзе 143 двары, 779 жыхароў, хлебазапасны магазін. За 2 вярсты ад вёскі Дняпроўска-Бугскі канал.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Іласкай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Антопальскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Дзямідаўшчынскім, з 16 ліпеня 1954 года ў Грушаўскім, з 21 студзеня 1961 года ў Гарадзецкім сельсаветах.

У Вялікую Айчынную вайну 28 лістапада 1942 года акупанты расстралялі 30 мірных жыхароў вёскі, пахаваны на могілках (у 1985 годзе ўстаноўлены абеліск).

У 1949 годзе 71 гаспадарка аб’ядналася ў калгас імя М. Ю. Лермантава (старшыня А. М. Нічык).

У 1999 годзе ў складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага, з 2004 года — ААТ «Гарадзец-Агра» з цэнтрам у Гарадцы.

Дэмаграфія правіць

  • 1563 год — 15 гаспадарак, 15 валок зямлі
  • 1848 год — 72 гаспадаркі, 477 рэвізскіх душ
  • 1886 год — 74 двары, 681 жыхар
  • 1897 год — 143 двары, 779 жыхароў
  • 1905 год — 835 жыхароў
  • 1911 год — 742 жыхары
  • 1921 год — 48 дамоў, 204 жыхары
  • 1940 год — 609 жыхароў.
  • 1959 год — 245 жыхароў (перапіс)
  • 1970 год — 303 жыхары
  • 1999 год — 52 гаспадаркі, 78 жыхароў
  • 2005 год — 41 гаспадарка, 51 жыхар
  • 2009 год — 36 жыхароў[2]
  • 2016 год — 19 гаспадарак, 24 жыхары[3]

Заўвагі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Падзымэ́нне
  2. Брестская область // Итоги переписи населения 2009 года.
  3. Городецкий сельсовет на сайте Кобринского райисполкома.

Спасылкі правіць