Пад’ельнік звычайны

Пад’ельнік звычайны, Сліўшаня[3] (Monótropa hypopitys) — від травяністых мікагэтэратрофных  (руск.) (безхларафільных) шматгадовых раслін роду Пад’ельнік (Monotropa) сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Пад’ельнік звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Monotropa hypopitys L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  894526
NCBI  176248
EOL  486252
IPNI  163883-2
TPL  kew-2372112

Батанічнае апісанне правіць

Дасягае вышыні 15-30 см. Суквецце густое, да цвіцення выгнутае дадолу, пасля цвіцення выпростваецца. Кветкі правільныя (актынаморфныя), пры чым канчатковыя кветкі ў суквецці маюць па 5 чашалісцікаў і пялёсткаў, іншыя кветкі — па 4, рэдка па 6. Пялёсткі падоўжаныя, зверху пашыраныя, белыя або светла-жоўтыя. Сцябло сакавітае. Лісце сядзячае, яйкападобна-падоўжанае, бурае. На карані можна ўбачыць ярка выяўленую мікарызу.

Экалогія правіць

Сустракаецца ў змешаных і іглічных лясах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Hypopitys monotropa Crantz