Пад сцягам камунізму

«Пад сцягам камунізму» — заходнебеларускі часопіс. Орган ЦК КПЗБ. Выдаваўся ў 1927—1930 гадах у Вільні на беларускай мове (рэдакцыя часопіса знаходзілася ў Менску). Выходзіў 1 раз у 3 месяцы. Ставіў за мэту ўзброіць камуністаў ленінскім вучэннем, распрацоўваць новыя ідэалагічныя і палітычныя пытанні для партыйнага актыву, знаёміць з дзейнасцю Камінтэрна, ВКП(б), КПП, КП(б)Б і КПЗБ. Шмат увагі аддаваў сацыялістычнаму будаўніцтву ў БССР. Асвятляў найбольш важныя і праблемы пралетарскай рэвалюцыі, нацыянальнага пытання, расстаноўкі і суадносін класавых сіл у Заходняй Беларусі. Меў рубрыку «Хроніка міжнароднага жыцця». У 1930 выдаваў серыю брашур, у іх ліку «Вынікі пленумаў ЦК КПЗБ», «Аб УКП(б)», «Аб прафсаюзах», «Аб нацыянальна-вызваленчай барацьбе», «Аб правым ухіле ў УКП(б)».

«Пад сцягам камунізму»
Тып часопіс
Заснавана 1927
Спыненне публікацый 1930
Палітычная прыналежнасць Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Мова беларуская
Галоўны офіс

Літаратура правіць

Спасылкі правіць