Пажар у доме састарэлых Кемерава
Увечары 23 снежня 2022 года ў Кемерава (Расія) загарэўся прыватны дом, які дзейнічаў як незаконны дом састарэлых , у выніку чаго 22 чалавекі загінулі і шасцёра атрымалі раненні[1][2].
Напярэдадні
правіцьУ 2021 годзе МНС РФ прапанавала ўвесці спецыяльны рэестр для дамоў састарэлых і хоспісаў. Прычынай таму стала серыя пажараў у Санкт-Пецярбургу, Маскве, Краснагорску (Маскоўская вобласць), Ішбулдзіна (Башкартастан) і Бароўскі (Цюменская вобласць). У студзені, за 12 месяцаў да трагедыі ў Кемерава, у горадзе згарэў пансіянат «Залаты век» — чатыры чалавекі загінулі[3].
Пажар і ахвяры
правіцьУвечары 23 снежня на вуліцы Таўрычаская пачаўся пажар у прыватным сацыяльным прытулку. Ратавальнікамі ён быў кваліфікаваны як пажар падвышанай складанасці. Прычынай узгарання магла стаць няспраўная печ (у будынку было пячное ацяпленне) альбо няспраўнасць электранагравальніка або электраправодкі[4]. Да 23:15 па мясцовым часе пажар быў патушаны[5].
Першапачаткова паведамлялася пра чатырох загінулых і двух параненых. Пазней МНС паведаміла пра шэсць загінулых. ТАСС са спасылкай на экстранныя службы павялічыў колькасць ахвяр спачатку да дзевяці, а затым да 11[3]. Станам на 24 снежня пацверджана смерць 20 чалавек[6].
Наступствы
правіцьГубернатар Кемераўскай вобласці Сяргей Цывілёў паведаміў, што на наступным тыдні будуць правераны ўсе рэгіянальныя дамы састарэлых, асабліва прыватныя[7]. Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу па факце пажару ў Кемерава[8]. Па падазрэнні ў кіраванні і арганізацыі незаконнага дома састарэлых быў затрыманы евангелічны святар[7].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Απέργη, Παναγιώτα. Ρωσία: Φωτιά σε οίκο ευγηρίας στο Κεμέροβο - 20 νεκροί και 6 τραυματίες (vids) (грэч.). mynews.gr (24 снежня 2022). Праверана 24 снежня 2022.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2022. Праверана 26 снежня 2022.
- ↑ а б Новый страшный пожар в доме престарелых, на этот раз в Кемерове. Погибших всё больше (руск.). fontanka.ru - новости Санкт-Петербурга (24 снежня 2022). Праверана 24 снежня 2022.
- ↑ Число погибших при пожаре в доме престарелых в Кемерово увеличилось до 20 (руск.). РБК. Праверана 24 снежня 2022.
- ↑ В Кемерово при пожаре в нелегальном доме престарелых погибли 13 человек (руск.). Meduza. Праверана 24 снежня 2022.
- ↑ Reuters (2022-12-24). "Fire in unregistered Russian home for elderly kills 20 -Tass". Reuters(англ.). Праверана 2022-12-24.
{{cite news}}
:|last=
мае агульную назву (даведка) - ↑ а б Fire in Russian care home kills 22 people (англ.). the Guardian (24 снежня 2022). Праверана 27 снежня 2022.
- ↑ Death Toll From Nursing Home Fire In Russias Kemerovo Rises To 20 - Emergency Services (англ.). UrduPoint. Праверана 24 снежня 2022.