Палагру́жа (харв.: Palagruža) — невялікі архіпелаг у Адрыятычным моры. Уваходзіць у склад Харватыі. Плошча - 31,45 га. Сталага насельніцтва няма.

Палагружа
харв. Palagruža
Знешні выгляд
Знешні выгляд
Характарыстыкі
Колькасць астравоў10 
Найбуйнейшы востраўПалагружа 
Агульная плошча0,3145 км²
Найвышэйшы пункт103 м
Размяшчэнне
42°23′36″ пн. ш. 16°15′22,60″ у. д.HGЯO
АкваторыяАдрыятычнае мора
Краіна
Палагружа (Харватыя)
Палагружа
Палагружа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Архіпелаг Палагружа знаходзіцца ў 69,45 км на поўдзень ад харвацкага вострава Віс і ў 150 км на паўночны захад ад італьянскага порта Бары.

Складаецца з 10 невялікіх скалістых астравоў. Найбуйнейшы Вела-Палагружа займае плошчу 28 га. Астравок Галіджула з'яўляецца самай паўднёвай часткай Харватыі.

У бронзавым веку на Палагружы здабывалі кварц.

Прырода правіць

Астравы насяляе эндэмічны від яшчарак, на скалах гняздуюць марскія птушкі.

Гісторыя правіць

Археалагічныя даследаванні паказалі, што першыя людзі з'явіліся на Палагружы ўжо ў эпоху неаліта. У антычны перыяд астравы былі прысвечаны грэчаскаму герою Дыямеду. Знойдзены рэшткі антычнай керамікі, зброі і пахаванняў.

У 1177 г. на востраве Вела-Палагружа спыняўся карабель з папам Аляксандрам III. Пазней на востраве быў пабудаваны бенедыкцінскі кляштар Святога Міхаіла. Архіпелаг прыцягваў рыбакоў, паколькі навакольныя воды славіліся сардзінамі.

Да 1860 г. Палагружа фармальна належала Сіцыліі, але пасля аб'яднання Італіі была анексавана Аўстра-Венгрыяй. У 1875 г. на найвышэйшай гары Вела-Палагружа быў пабудаваны маяк, у 1895 г. — метэаралагічная станцыя.

У гады першай сусветнай вайны Палагружа была акупавана італьянскім флотам. У 1920 г. была афіцыйна далучана да Італіі. Але згодна Парыжскаму дагавору 1947 г. перайшла ў склад Югаславіі. З 1991 г. у складзе незалежнай Хараватыі.

Спасылкі правіць