Паланцін[1] (фр.: palantine ад palatin — «пфальцкі»[2]) — футравая або аздобленая футрам доўгая жаночая накідка прамавугольнай формы. У цяперашні час паланцінам называюць прастакутныя накідкі з воўны, шоўку, лёну, атласу і многіх іншых матэрыялаў. Такое покрыва з памерамі не менш за паўметра па шырыні і да двух метраў даўжынёй нярэдка ўпрыгожана па краях альбо па перыметры узорам; колеравая гама разнастайная. Яго можна выкарыстоўваць як накідку, павязваць як шалік ці як галаўны ўбор.

Фрыдрых Аўгуст фон Каўльбах. Меркаваны партрэт прынцэсы Марыі фон Гогенцолерн (1917)

Гісторыя правіць

Гэты элемент адзення ўвайшоў у моду ў Францыі каля 1676 года, калі Лізавета Шарлота Пфальцкая  (руск.) (Лізелота), жонка Філіпа I Арлеанскага  (руск.) (малодшага брата Людовіка XIV), дачка курфюрста Пфальца (ням.: Pfalz; фр.: Palatinat) першай прадэманстравала элегантны спосаб абараняцца ад холаду з дапамогай невялікага пакрывала з футра собаля  (ням.), прывезенага ёю са сваёй радзімы — нямецкага княства Пфальц[3]. Назва мае паходжанне ад тытула ўладальнікаў Пфальца — паланціны, гэта значыць першыя з сямі курфюрстаў імперыі.

У Расіі захапленне паланцінамі пачалося ў XVIII стагоддзі[3]. Мода на паланцін прыйшла ў Расію ў 1724 годзе і карысталася поспехам аж да Рэвалюцыі 1917 года.

Зноскі

  1. Лазука 2015, с. 136.
  2. Источник. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014.
  3. а б Мех: история, мода, практические советы. — ОЛМА Медиа Групп, 2002. — С. 85—86. — 128 с. — ISBN 9785224039111.

Літаратура правіць

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  • Балязин В. Н. Неофициальная история России 2007 ISBN 978-5-373-01229
  • Виноградов Е. История Мировой культуры 2001 (МГТУ им. Н. Э. Баумана)