Паласатая плямістасць лісця збожжавых

Паласатая плямістасць лісця збожжавых — грыбковае захворванне  (польск.) збожжавых, выкліканае відам гельмінтаспорый злакавы (Pyrenophora tritici-repentis) (syn. Helminthosporium gramineum, Drechslera tritici-repentis, Drechslera graminea)[1]. Па ранейшай навуковай назве грыбковага патагену ў крыніцах таксама сустракаецца пад назвай паласаты гельмінтаспарыёз[2].

Сімптомы на лісці пшаніцы

Сімптомы і шкоднасць правіць

Гэта звычайнае захворванне збожжавых, якое часцей сустракаецца ў раёнах іх вырошчвання з прахалодным і вільготным кліматам. Упершыню з’явілася ў 1980-я гады. З ХХ стагоддзя яго шкоднасць пастаянна павялічваецца. Высокая ступень выяўленасці гэтай хваробы назіралася ў Польшчы ў 1990-я гады[3].

Хвароба развіваецца галоўным чынам на пшаніцы, жыце і трыцікале. Можа прывесці да страт ураджайнасці да 5-50 %. З’яўляецца рэдка і ў нізкай ступені на ячмені. Можа пашкоджваць цімафееўку лугавую (Phleum pratense). Захворванне развіваецца ў асноўным вясной і восенню[4].

Сімптомы правіць

Першыя сімптомы з’яўляюцца на самых старых (ніжніх) лістах, потым паступова хвароба захоплівае ўсё вышэйшае і вышэйшае лісце. Сімптомамі з’яўляюцца бледна-жоўтыя плямы лінзападобнай або няправільна авальнай формы, акружаныя хларатычнай  (руск.) аблямоўкай, якія потым падаўжаюцца і становяцца светла-карычневымі[2]. Часам плямы не маюць межаў, альбо адбываецца толькі хлароз. Часта назіраецца невялікі некроз  (польск.) у сярэдзіне плямы. Пры высокай інтэнсіўнасці хваробы плямы зліваюцца паміж сабой, і заражаны ліст адмірае[1]. На плямах можа назірацца аліўкава-буры канідыяльны налёт грыба. Плямістасць асабліва праяўляецца ў перыяд цвіцення і налівання зерня. Лісце расшчапляецца, засыхае і адмірае. Ва ўспрыімлівых сартоў міцэлій грыба дыфузны, развіваецца ў тканках расліны, захоўваецца таксама ў зерні, пры прарастанні якога разбураюцца зародкавыя карані[2]. Расліны ўстойлівых сартоў пашкоджваюцца месцамі, грыбніца ў зародак не пранікае, яго каранёвая сістэма здаровая[2].

Эпідэміялогія правіць

Збуджальнік зімуе на раслінных рэштках, на заражаным збожжы, на дзікіх травах і на азімых. Вясной на іх развіваюцца псеўдатэцыі  (польск.). Палавыя споры (аскаспоры), якія яны вырабляюць, выклікаюць першасную інфекцыю  (польск.). Іх нясе вецер. На працягу вегетацыйнага перыяду на заражаных раслінах ствараюцца канідыяльныя споры  (руск.). Яны разносяцца ветрам і з’яўляюцца крыніцай другаснай інфекцыі  (польск.), распаўсюджваючы хваробу[1].

Від Pyrenophora tritici-repentis можа развівацца пры шырокім дыяпазоне тэмператур. Аднак для заражэння раслін патрэбен даволі працяглы вільготны час. Неабходны час увільгатнення  (польск.) для лісця складае 12-24 гадзіны, у залежнасці ад успрымальнасці дадзенага сорту збожжавых да гэтага захворвання. Спораваму прарошчванню спрыяюць таксама высокія тэмпературы — 20-28 o C. Пры спрыяльных для ўзбуджальніка умовах інкубацыйны  (руск.) перыяд хваробы складае 3-8 дзён[1].

Меры аховы правіць

Хвароба прадухіляецца альбо абмяжоўваецца такімі мерамі[1]:

  • якасны збор рэшткаў ураджаю
  • выкарыстанне агратэхнічных метадаў лячэння для паскарэння раскладання рэшткаў раслін
  • вырошчванне сартоў, менш схільных да захворвання
  • пры вырошчванні адчувальных сартоў выкарыстанне не збожжавых папярэднікаў  (польск.).

Такія метады лячэння могуць ліквідаваць хваробу або значна паменшыць яе. Аднак, калі патрабуецца хімічная абарона, варта выкарыстоўваць хлоранітрылавыя (хлораталаніл  (англ.)), трыязолавыя (эпоксіканазол  (англ.)), стробілурыны  (руск.) (азоксістрабін  (руск.)), імідазолавыя (прохлараз  (англ.)) фунгіцыды  (руск.). Апырскванне ажыццяўляецца галоўным чынам у фазе флагавага ліста, а пры масавым з’яўленні хваробы — яшчэ раней[1].

Зноскі

  1. а б в г д е red.: Selim Kryczyński i Zbigniew Weber. Fitopatologia. Tom 2. Choroby roślin uprawnych. — Poznań, 2011. — С. 280-283. — ISBN 978-83-09-01077-7.
  2. а б в г Буга С. Ф. Гельмінтаспарыёзы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.. — С. 30
  3. Fiedorow Zofia, Gołębniak Barbara, Weber Zbigniew. Choroby roślin rolniczych. — Poznań. — ISBN 978-83-7160-468-3.
  4. Notatnik rolnika. Brunatna plamistość liści zbóż (10 мая 2017).(недаступная спасылка)