Цімафе́еўка лугавая[1] (Phleum pratense) — кветкавая расліна сямейства метлюжковых (злакаў).
Шматгадовы рыхлакустовы верхавы злак. Карэнішча кароткае. Сцёблы прамыя, вышынёю да 1 м. Лісце шматлікае, вузкалінейнае, шурпатае. Суквецце — шчыльная цыліндрычная мяцёлка, каласкі дробныя. Плод — зярняўка.
Адзін з асноўных кампанентаў сенажатных і пашавых травасумесей. Як кармавую расліну цімафееўку лугавую культывуюць у Еўропе з XVIII ст. Выведзена больш за 50 сартоў.
Зноскі
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Анненков Н. (руск.) (бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Прохараў В. Цімафееўка // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.