Палацца Барбара (італ.: Palazzo Barbaro) — два палацы, якія прылягаюць адзін да аднаго ў Венецыі на Гранд-канале ў раёне Сан-Марка. Размяшчаюцца побач з палацца Каваллі-Франкеці.

Славутасць
Палацца Барбара
італ.: Palazzi Barbaro
45°25′54″ пн. ш. 12°19′48″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль італьянская готыка[d]
Архітэктар Antonio Gaspari[d][1]
Дата заснавання каля 1425[2] і 1690-я[3]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Услаўленне сям’і Барбара», Джавані Батыста Т'епола

Былі пабудаваны для сямейства Барбара. Першы з двух палацаў быў пабудаваны ў гатычным стылі ў 1425 годзе, архітэктар Джавані Бон. Другі, у стылі барока быў спраектаваны ў 1694 годзе архітэктарам Антоніа Гаспары.

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у стары палацца прыязджала шмат вядомых асоб. Сярод госцяў сям’і амерыканскіх мільянераў Кёртысаў з Бостана былі Роберт Браўнінг, Клод Манэ, Джон Сінгер Сарджэнт, Джэймс Уістлер. А пісьменнік Генры Джэймс напісаў у гэтым доме свой твор «Паперы Асперна».

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Marcello Brusegan. La grande guida dei monumenti di Venezia. Roma, Newton & Compton, 2005. ISBN 88-541-0475-2.
  • Guida d’Italia — Venezia. 3a ed. Milano, Touring Editore, 2007. ISBN 978-88-365-4347-2.

Спасылкі правіць