Палац Тышкевічаў (Лянтварыс)

Палац Тышкевічаў — палац у неагатычным стылі ў Лянтварысе, у Тракайскім раёне Віленскага павета Літвы, на паўночным беразе возера Лянтварыс, пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя для сям’і Тышкевічаў.

Славутасць
Палац Тышкевічаў
польск.: Pałac Tyszkiewiczów w Landwarowie
54°39′32″ пн. ш. 25°02′24″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неаготыка
Статус Помнік культуры
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Афіцыйнай датай першай пісьмовай згадкі маёнтка Ландварава лічыцца 1596 год, хоць мясцовасць Ландвер (сучасны Лянтварыс) згадвалася ў хроніках Віганда Марбургскага 1394 года. У хроніцы аб селішчы гаварылася зусім няшмат, ніякіх падрабязнасьцяў не апісвалася. Селішча шмат разоў змяняла сваю назву і гаспадароў, пераходзячы ад аднаго роду да іншага. Першым вядомым уладальнікам Літварышак Табарышак або Лантварава быў маршал Ян Сакаловіч-Кунцэвіч. Пасля смерці Яна, спадчынніцай маёнтка стала яго дачка — Беата, якая ў 1606 годзе прадала маёнтак Літварышкі Табарышкі ці Лантвараў Паўлу Стэфана Сапегу. 19 ліпеня 1635 года ўладальнікам Лантварава стала дачка Паўла Стэфана — Ганна Катажына Сапега. У 1666 годзе маёнтак быў прададзены Ганне Сапезе--Нарушэвіч, у 1669 годзе Ганна падарыла маёнтак Лантвараў віленскаму манастыру бернардынцаў. У 1771 годзе, выплаціўшы бернардынцам 12 тысяч злотых, гаспадаром маёнтка стаў земскі рэгент ваяводства Троцкага — Антоні Грыневіч, але праз два гады, у 1773 годзе, на Лантвараў стаў прэтэндаваць Юзэф Дамброўскі. Пасля некалькіх судовых працэсаў, якія праходзілі ў Новым і Старым Тракаі, у 1778 г. Грыневіч адсудзіў Лантвараў, выйграўшы судовы працэс з Дамброўскім.

У 1850 годзе маёнтак быў набыты Юзафам Тышкевічам. На момант набыцця маёнтка ў ім ужо былі некаторыя пабудовы: млын, дом млынара, стайня, некалькі свінарнікаў і свіранаў каля возера, піваварны завод. Цэнтрам сядзібы з'яўляўся вялікі драўляны дом XVII стагоддзя, на высокім каменным падмурку. У 1855-1865 гадах быў пабудаваны 2-3 павярховы палац з масіўнай гатычнай чатырохкутнай вежай. Палац дапаўняла адкрытая веранда на тонкіх чыгунных слупах, з ажурным дахам-навесам. Глыбокі яр, які атачаў палац, быў ператвораны ў вялікае штучнае возера, а шлях, які вядзе па дамбе ў палац, быў абсажаны з двух бакоў таполямі. Таксама ў маёнтку былі пабудаваны новыя цагляныя і драўляныя стайні, карэтны двор, хлеў, свірны, адрыны, драўляныя дамы для абслугі, дом кіраўніка, адміністрацыйны дом.

У 1892 годзе маёнтак перайшоў да сына Юзэфа Тышкевіча - Уладзіслава. У 1899 году па яго замове пачалася значная перабудова палаца. Аўтары праекта — бельгійскі архітэктар дэ Ваег і польскі архітэктар і мастак Тадэвуш Раствораўскі.

Доўгі час у палацы Тышкевічаў размяшчалася багатая калекцыя розных твораў мастацтва. У 1915 годзе з-за набліжэння да Віленшчыны лініі фронту яна была вывезена ў глыб Расіі, пасля чаго яе сляды згубіліся. Частка захаваных каштоўных прадметаў знаходзіцца ў калекцыі Тракайскага замка.

Восенню 1919 года ў палацы па запрашэнні графа Тышкевіча гасцяваў папскі нунцый Акілле Раці, у будучым папа рымскі Пій XI.

У часы Літоўскай ССР палац належаў Дывановай фабрыцы «Kilimai».

Парк правіць

Палац аточаны паркам плошчай 12,7 гектараў, спраектаваным прыдворным ландшафтным архітэктарам Тышкевічаў Эдуардам Андрэ. Перад Першай сусветнай вайной у парку раслі 60 відаў дрэў і кустоў. Таксама была створана сажалка, якая злучалася сістэмай праліваў, на якой быў зроблены штучны каскад, каменныя масткі ды штучныя гроты.