Палац (фільм)

фільм Рамана Паланскага 2023 года

«Палац» (англ.: The Palace) — мастацкі фільм 2023 года рэжысёра Рамана Паланскага, дваццаць трэці поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Аўтарамі сцэнарыя выступілі Раман Паланскі і Ежы Скалімоўскі. Галоўныя ролі выканалі Мікі Рурк, Олівер Мазучы[en], Фані Ардан, Аляксандр Пятроў і іншыя. Фільм з’яўляецца капрадукцыяй Італіі, Швейцарыі, Польшчы, Францыі[1].

ПалацM:
англ.: The Palace
Жанр камедыйная драма[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Rai Cinema[d]
Працягласць 100 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 2023
IMDb ID 14549270
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэм’ера фільма адбылася 2 верасня 2023 года ў межах пазаконкурснай праграмы 80-га Венецыянскага кінафестывалю.

Падзеі фільма адбываюцца ў раскошным швейцарскім гатэлі напярэдадні Новага года. У сюжэце «пераплятаюцца лёсы гасцей і тых, хто іх абслугоўвае».

Акцёрскі склад

правіць

Вытворчасць і прэм’ера

правіць

Фільм быў анансаваны ў красавіку 2021 года. Сцэнарый карціны напісаў сам Раман Паланскі сумесна з Ежы Скалімоўскім (папярэдняя сумесная праца гэтых кінематаграфістаў — фільм 1962 года «Нож у вадзе»), музыку — Аляксандр Дэспла. Спрадзюсіравалі карціну італьянскія кінакампаніі «Rai Cinema» і «Eliseo Entertainment»[3][4][5][6][7]. Здымкі пачаліся ў Швейцарыі ў красавіку 2022 года, прычым аператарам стаў нязменны партнёр Паланскага Павел Эдэльман. Сярод акцёраў у галоўных ролях Мікі Рурк[8], Олівер Мазучы[en] і Фані Ардан. Бюджэт карціны складае 13 мільёнаў еўра.

Прэм’ера «Палаца» была запланавана на зіму 2023 года[9]. У чэрвені 2023 года стала вядома, што сусветная прэм’ера фільма адбудзецца на 80-м Венецыянскім кінафестывалі ў верасні, у пазаконкурснай праграме[10]. Першы трэйлер карціны выйшаў у пачатку жніўня 2023 года[11].

Ацэнкі

правіць

Кінакрытыкі вядучых сусветных выданняў рэзка раскрытыкавалі фільм, назваўшы яго безгустоўным[12]. Пасля прэм’еры на сайце-агрэгатары прафесійных рэцэнзій «Rotten Tomatoes» фільм атрымаў рэйтынг 0%[13].

Зноскі

  1. The Palace (2023) — IMDb (англ.). Internet Movie Database. Праверана 6 кастрычніка 2023.
  2. Мария Измайлова. «Дворец» — первый фильм Романа Полански после «отмены». Что нас ждёт?. PostNews (5 жніўня 2023).
  3. Tom Grater. Roman Polanski To Direct 'The Palace' For Rai Cinema. Deadline (29 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2022. Праверана 20 снежня 2021.
  4. Alexia Fernández. Controversial Director Roman Polanski Announces New Movie After Being Expelled from the Academy. People (30 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2022. Праверана 20 снежня 2021.
  5. Charles Barfield. 'The Palace': Roman Polanski Will Begin Production On His Next Film This Fall In Europe. The Playlist (29 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 20 снежня 2021.
  6. Nick Vivarelli. Roman Polanski Teams With Jerzy Skolimowski on 'The Palace'. Variety (29 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2022. Праверана 26 студзеня 2022.
  7. Роман Полански работает над новым фильмом. Сценарий к нему написал польский классик Ежи Сколимовский. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2022. Праверана 17 красавіка 2022.
  8. Микки Рурк снимается в новом фильме Романа Полански. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2022. Праверана 17 красавіка 2022.
  9. Названа дата выхода фильма Романа Полански с Александром Петровым в России. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2022. Праверана 18 кастрычніка 2022.
  10. Названа дата премьеры фильма Полански с Александром Петровым в России (руск.). Лента.ру. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2023. Праверана 30 чэрвеня 2023.
  11. Вышел первый трейлер нового фильма Романа Полански (руск.). 7days.ru. Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2023. Праверана 3 жніўня 2023.
  12. Яростный скандал сопровождает мировую премьеру фильма Полански "Дворец" (руск.). rg.ru. Праверана 9 верасня 2023.
  13. Новый фильм Романа Полански «Дворец» дебютировал с рейтингом 0%. Так оценили картину профессиональные критики на Rotten Tomatoes (руск.). www.rbc.ru. Праверана 9 верасня 2023.

Спасылкі

правіць