Адкрыць галоўнае меню

Палет Гадар (англ.: Paulette Goddard; сапраўднае імя — Марыён Палін Леві, англ.: Pauline Marion Levy; Гадар — дзявочае прозвішча маці; 3 чэрвеня 1910, Уайтстоўн Лендынг, Куінсі, штат Нью-Ёрк, ЗША — 23 красавіка 1990, Ронка сопра Аскона, кантон Тычына, Швейцарыя) — амерыканская актрыса, намінанткай на прэмію «Оскар» (1944).

Палет Гадар
Paulette Goddard
PauletteGoddardinSecondChorus.jpg
Імя пры нараджэнні: Марыён Палін Леві
Дата нараджэння: 3 чэрвеня 1920(1920-06-03)[1][2][…] ці 3 чэрвеня 1910(1910-06-03)[4]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 23 красавіка 1990(1990-04-23)[5][1][…]
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Муж: Чарлі Чаплін, Бёрджэс Мерэдыт[d] і Эрых Марыя Рэмарк
Прафесія: актрыса, кінапрадзюсар, мадэль, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, кінаактрыса
Кар'ера: 1929—1972
IMDb: ID 0002104
Commons-logo.svg Палет Гадар на ВікіСховішчы

БіяграфіяПравіць

Жонка Чарльза Чапліна ў 1936—1942 (фактычна ў 1932—1940), Эрыха Марыі Рэмарка (з 1958 года да смерці Рэмарка ў 1970 годзе).

Найбольш вядомыя ролі згуляла ў фільмах Чарлі Чапліна «Новыя часы» (1936) і «Вялікі дыктатар» (1940). У фільме «Знесеныя ветрам» павінна была сыграць ролю Скарлет О'Хара, але кантракт быў адменены з-за няяснасці наяўнасці зарэгістраванага шлюбу з Чаплін.

У 1950-я гады яе кар'ера пайшла на спад. У 1958 годзе Гадар выйшла замуж за Рэмарка і эмігравала ў Гштаад, што ў Швейцарыі — не так далёка ад свайго былога мужа Чарлі Чапліна, хоць, як яна ўспамінае, яны нячаста бачыліся: «Мы жывем на розных гарах».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Paulette Goddard // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Pauline Marion Levy // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Paulette Goddard // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 чэрвеня 2019.
  5. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

СпасылкіПравіць