Пальцакрылка пяціпальцая, або беласнежная (Pterophorus pentadactyla) — від лускакрылых насякомых з сямейства Пальцакрылкі (Pterophoridae). Распаўсюджаны ў Еўропе, Малой Азіі, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, паўночна-усходнім Кітаі, Сібіры і Прыморскім краі Расіі. Лічыцца адным з самых буйных відаў сямейства. Лёт прыпадае на чэрвень-ліпень, часам паўтараецца ў верасні.
Пальцакрылка пяціпальцая |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Пальцакрылка пяціпальцая |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Pterophorus pentadactyla (Linnaeus, 1758)
|
Сінонімы |
---|
- Phalaena (Alucita) pentadactyla Linnaeus, 1758[1]
- Phalaena pentadactyla Sulcer, 1791[1]
- Pterophorus pentadactylus Fabricius, 1775[1]
- Alucita pentadactyla Müller, 1764[1]
- Aciptilia pentadactyla[2]
|
|
Даўжыня пярэдняга крыла 12—14 мм[3]; размах ~36 мм[4]. Матылёк ярка-белага колера[3]. Пярэдняе крыло дзеліцца на дзве пёрападобныя лопасці, а задняе - на тры[5].
Даўжыня цела вусеняў ~20 мм. Вусені бледна-зялёнага колеру, з белай палоскай на спінцы і жоўтай на латэральным баку, у валасінках. Кукалкі прычэпленыя да паверхні на нітках, як у дзённых матылькоў.
Экалогія і месцапражыванне
правіць
Сустрэць прадстаўнікоў дадзенага віду можна ў адкрытых мясцовасцях: на сухіх і паўсухіх лугах, у садах, карыёзных лугах і балотах, на высакагорных лугах, палях і пустках з кіслай глебай.
Вусені харчуюцца на раслінах наступных родаў:
Зноскі
- ↑ а б в г Adam White, James Francis Stephens, Henry Tibbats Stainton, John Edward Gray, George Robert Gray, Henry Denny, Edwin Shepherd & Frederick Smith. XVI // List of the Specimens of the British Animals in the Collection of the British Museum. Part XVI: Lepidoptera (completed).. — London: British Museum (Natural History). Department of Zoology. Printed by order of the Trustees, 1854. — С. 180—181. — 216 с.
- ↑ James Francis Stephens. An Abstract of the Indigenous Lepidoptera: Contained in the Verzeichniss Bekannter Schmetterlinge. — London, 1835. — С. 21. — 321 с.
- ↑ а б Mark Golley. The Complete Garden Wildlife Book / Editional Director: Jo Hemmings; Project Editors: Gareth Jones & James Parry. — United Kingdom: New Holland Publishers (UK) Ltd, 2007. — С. 176. — 51 с. — ISBN 978-184537-742-7.
- ↑ Ian Kimber. 1513 White Plume Moth Pterophorus pentadactyla (англ.)(недаступная спасылка). UKmoths.org.uk (23 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012. Праверана 13 мая 2011.
- ↑ Информация (англ.)(недаступная спасылка). The Garden Safary (gardensafari.net). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2011. Праверана 7 мая 2011.