Пальцакрылкі
Пальцакры́лкі (Pterophoridae) — сямейства матылёў.
Пальцакрылкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пальцакрылка пяціпальцая, або беласнежная (Pterophorus pentadactyla) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Pterophoridae Latreille, 1802 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падсямействы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьКрылы (размах 20—33 мм) вузкія, часцей шэрыя або бурыя, пярэднія расшчэплены звычайна на 2, заднія — на 3 пальцападобныя лопасці (адсюль назва). Ногі доўгія. Вусікі кароткія, у самцоў з дробнымі раснічкамі. Губныя шчупікі і хабаток развітыя.
Вусені ўкрыты валаскамі.
Пашырэнне
правіцьУ сусветнай фаўне налічваецца каля 1200 відаў. Пашыраны ўсюды. Найбольш шматлікія ў тропіках. На Беларусі адзначана каля 20 відаў. Жывуць у розных біятопах: ад тарфяных балот і вільготных лісцевых лясоў да сухадольных лугоў. Некаторыя шкодзяць дэкаратыўным і сельскагаспадарчым раслінам.
Асаблівасці біялогіі
правіцьМатылі актыўныя на змярканні. Вусені кормяцца лісцем, кветкамі, парасткамі раслін. Кукалкі ў большасці відаў без кокана, падвешваюцца заднім канцом цела да раслін.
Класіфікацыя
правіць- Agdistinae
- Deuterocopinae
- Macropiratidae
- Ochyroticinae
- Pterophorinae
- Calyciphora — Chocophorus — Cnaemidophorus — Cosmoclostis — Diacrotricha — Hellinsia — Imbophorus — Merrifieldia — Oirata — Patagonophorus — Porrittia — Pterophorus — Septuaginta — Singularia — Tabulaephorus — Wheeleria
Літаратура
правіцьЕмяльянаў І. М. Пальцакрылкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.