Пальчатакарэннік балтыйскі
Пальчатакарэннік балтыйскі, Пальчатакарэннік доўгалісты, Ятрышнік балтыйскі[1] (Dactylorhiza longifolia) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Архідныя.
Пальчатакарэннік балтыйскі | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьСцябло полае, прамое, вышынёй 40—70 см. Лісце ланцэтнае, завостранае, часта прыціснутае да сцябла. На лісцях маюцца дробныя плямы. Суквецце — колас. Лісцікі прыкветніка фіялетавага колеру, губа з цёмна-фіялетавымі плямамі, трохлопасцевая. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плод — каробачка. Размнажаецца насеннем.
Арэал і экалогія
правіцьСустракаецца ў Беларусі, еўрапейскай частцы Расіі, у паўночных і цэнтральных яе раёнах, у Прыбалтыцы, на Алтаі. Знойдзены таксама ў Скандынавіі і Цэнтральнай Еўропе.
Расце на балотах, сырых лугах і ў лясах, зарасніках хмызняку, берагах вадаёмаў.
Ахоўны статус
правіцьВід, занесены ў Чырвоную кнігу Расіі . Занесены ў Дадатак 2 Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, знаходзячыміся пад пагрозай знішчэння (CITES)[2]
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Orchis baltica Klinge
- ↑ Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (руск.)
Спасылкі
правіць- Красная книга Российской Федерации Архівавана 20 снежня 2007. (руск.)
- Красная книга Тюменской области Архівавана 27 верасня 2016. (руск.)
- Красная книга Пермского края Архівавана 6 сакавіка 2013. (руск.)
- Пальчатокоренник балтийский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)