Паліграфкамбінат імя Я. Коласа
Паліграфкамбінат імя Я. Коласа — паліграфічнае прадпрыемства ў Мінску. Размяшчаецца па вуліцы Каржанеўскага, 20.
Паліграфкамбінат імя Я. Коласа | |
---|---|
Заснаванне | 1956 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Матчына кампанія | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
Гісторыя
правіцьУ 1953 годзе пачалося будаўніцтва Паліграфкамбіната імя Я. Коласа ў Мінску па вуліцы Чырвонай, 23[1] (арх. Н. Шпігельман; Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000263). У 1956 годзе выпусціў першую кнігу.
У 1963 годзе прадпрыемства цалкам асвоіла праектную магутнасць і давяло выпуск прадукцыі да 50 мільёнаў асобнікаў кніг і брашур за год[1].
Па вуліцы Каржанеўскага, 20 пабудавана Мінская фабрыка каляровага друку[1]. 3 1981 года ў складзе вытворчага паліграфічнага аб’яднання імя Я. Коласа. Была створана першая ў краіне і адна з найбуйнейшых у СССР вытворчасць, якая спецыялізуецца на шматкаляровым друку — з поўным паліграфічным цыклам, пашыраным комплексам паслуг[1].
У 1985 годзе фабрыка каляровага друку выйшла на праектныя паказчыкі — 500 мільёнаў фарбаадбіткаў у год[1]. Станам на 1997 год тыраж выпушчаных кніг і брашур склаў больш за 30 млн экз. Асноўная прадукцыя: шматколерныя ілюстраваныя кнігі ў цвёрдых і мяккіх вокладках, буклеты, каталогі, праспекты, календары, плакаты, альбомы, блакноты, бланкі, ярлыкі, паштоўкі, этыкеткі.
У 2011 годзе адбылося аб’яднанне паліграфкамбіната імя Якуба Коласа і Мінскай фабрыкі каляровага друку[1]. У 2018 годзе да паліграфкамбіната далучана друкарня «Чырвоная зорка». У наш час прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску выданняў для слабавідушчых метадам Брайля[1].
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Мінскі паліграфічны камбінат імя Я. Коласа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт
- Паліграфкамбінат імя Я. Коласа на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»