Палітыка Харватыі
(Пасля перасылкі з Палітычная структура Харватыі)
Харватыя — парламенцкая рэспубліка, кіраўнік дзяржавы — Прэзідэнт (абіраецца на 5 гадоў), канстытуцыя прынятая 20 снежня 1990, незалежнасць ад Югаславіі — 25 чэрвеня 1991. Прынятыя папраўкі ў канстытуцыю: 1) аб правах меншасцяў, 2) змена паловапрэзідэнцкай мадэлі кіравання на парламенцкую мадэль кіравання, 3) аб рэформе парламента. Парламент (Харвацкі Сабар) аднапалатны (вялікая частка абіраецца па партыйных спісам, частка ад меншасцяў). Да 2001 мелася палата жупаній.