Пал Кадаша
Пал Ка́даша (венг.: Kadosa Pál; 6 верасня 1903, Лева, Аўстра-Венгрыя, цяпер Левіцы, Славакія — 30 сакавіка 1983, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі кампазітар, педагог, піяніст . Народны артыст Венгрыі (1963). Ганаровы чл. Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1967), член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў ГДР (1970). Лаўрэат прэміі імя Л. Кошута 1950, 1975 і Ф. Эркеля 1955, 1962.
Пал Кадаша | |
---|---|
Kadosa Pál | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 6 верасня 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 сакавіка 1983[3][4][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Венгрыя |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Arnold Székely[d] |
Прафесіі | кампазітар, музычны педагог, classical pianist, музыказнавец, выкладчык універсітэта, кінакампазітар |
Інструменты | фартэпіяна |
Выхаванцы | György Kurtág[d] і Zoltán Kocsis[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія імя Кошута (1950) Ferenc Erkel Prize[d] (1955) Заслужаны артыст Венгрыі[d] (1953) Заслужаны мастак Венгрыі[d] (1963) прэмія імя Кошута (1975) Ferenc Erkel Prize[d] (1962) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1927 годзе скончыў Вышэйшую музычную школу ў Будапешце па класах кампазіцыі (клас З. Кодая) і фартэпіяна, выкладаў у ёй, з 1945 года прафесар. З 1923 года выступаў як піяніст. Арганізатар 1-га Міжнароднага конкурсу імя Б. Бартака і Фестывалю музыкі ў Будапешце.
Творчасць
правіцьУ творчасці развіваў традыцыі Бартака. Сярод твораў: опера-араторыя «Дзяржаве ўласціва памыляцца» (паст. 1947), «Прыгода ў Хусце» (1951), 5 кантат; 8 сімфоній (1942—1968); 7 канцэртаў для інструментаў з аркестрам, камерна-інструментальныя ансамблі, вакальныя цыклы, фартэпіянныя п’есы і інш.
Зноскі
- ↑ Pál Kadosa // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pál Kadosa // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2019.
- ↑ Pál Kadosa // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ PIM identifier Праверана 1 чэрвеня 2020.
- ↑ а б https://szabadkomuvesseg.hu/page/magyar-szabadkomuvesek
- ↑ PIM identifier Праверана 1 чэрвеня 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пал Кадаша
- Пал Кадаша на сайце «Internet Movie Database» (англ.)