Паморнік вялікі (Catharacta skua) — птушка сямейства паморнікавых.

Паморнік вялікі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Catharacta skua Brünnich, 1764

Сінонімы
  • Stercorarius skua
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176796
NCBI  54056
EOL  1064979
FW  372436

Апісанне

правіць

Даўжыня цела 53-66 см, размах крылаў 125-140 см. Самы вялікі з паморнікаў, увесь цёмна-карычневы, толькі знізу і зверху крылаў (якія закруглены больш, чым у іншых відаў) выразная белая пляма (у маладых меншая). Хвост кароткі і шырокі. Цэнтральныя рулявыя ўтвараюць невялікія выступы ў выглядзе «зубцоў».

Пашырэнне

правіць

Арэал разарваны. Ахоплівае ўзбярэжжы Ісландыі, Фарэрскiх, Аркадскіх і Шэтландскіх а-воў, паўночнай Шатландыi, Нарвегіі, Шпіцбергена, Кольскага п-ва, в-ва Вайгач, в-ва Мядзведжы, в-ва Ян-Маен, Новай Зямлi.

Насяляе травяністую вільготную тундру, часта селіцца на вяршыні скалістых узбярэжжаў, паблізу птушыных калоній або камяністыя тэрыторыі з галькай і лававым пяском (на Ісландыі); пасля гнездавання — адлятае на адкрытае мора або марскія ўзбярэжжы, радзей — вялікія кантынентальныя вадаёмы.

Пералётны і качуючы від. Залятае на Паўночнае і Балтыйскае моры, а таксама ў Еўропу (Люксембург, Польшчу, Эстонію, Літву, Латвію, Чэхію, Венгрыю, Аўстрыю, Швейцарыю, на Мальту, у Грэцыю, б. Югаславію, Румынію, Турцыю, Швецыю, Фінляндыю, на Балеарскія і Азорскія а-вы). Месца зімовак: паўднёвая і паўночная часткі Атлантыкі, узбярэжжы Еўропы і Амерыкі.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Гняздо на адкрытым месцы, ямка ў траве, на пагорку або купіне траў, высцілка з кавалкаў траў і іншай расліннасці.

Яйкі (1, радзей 2, часам 3 — верагодна, ад дзвюх самак), уздутыя (найбольш шырокія ў 1/3 даўжыні) з сярэдне завостраным вузейшым канцом. Афарбоўка зменлівая: светла-аліўкава-шэрыя або карычняватыя з цёмна-карычневымі або карычнева-аліўкавымі плямамі; светла-зялёныя з дробнымі папялістымі і бура-аліўкавымі плямкамі; папяліста-блакітныя без плям і інш.

Літаратура

правіць
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X