Памятная манета «Канстанцін Астрожскі»
Памятная манета «Канстанцін Астрожскі» — беларускія манеты Нацыянальнага банка Беларусі з серыі «Умацаванне і абарона дзяржавы». Уведзеныя ў абарачэнне 24 лістапада 2014 года. Манеты адчаканена на Казахстанскім манетным двары ва Усць-Каменагорску са серабра — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевая — 1 рубель.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c9/Konstanty_Ostrogski_%28silver%29_av.asp.gif/200px-Konstanty_Ostrogski_%28silver%29_av.asp.gif)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/46/Konstanty_Ostrogski_%28silver%29_rv.asp.gif/200px-Konstanty_Ostrogski_%28silver%29_rv.asp.gif)
Апісанне
правіцьМанеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпіс: УМАЦАВАННЕ І АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ.
Аверс
правіцьУверсе — рэльефная выява герба Беларусі і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры — выява пергамента з пячаткай, а таксама булавы як сімвала гетманскай улады, пад ёй — намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай) і год чаканкі; справа на срэбнай манеце — проба сплаву.
Рэверс
правіцьУ цэнтры — рэльефная выява Канстанціна Астрожскага, справа — герб роду Астрожскіх; па крузе ў два радкі надпісы: КАНСТАНЦІН АСТРОЖСКІ і 1460—1530 (гады яго жыцця).
Наміналы
правіцьСярэбраная
правіць- проба серабра: 925
- намінал: 20 рублёў
- вага манеты: 33.62 г
- вага чыстага серабра: 31.1 г
- дыяметр: 38.61 мм
- якасць: «пруф»
- тыраж: 2000 асобнікаў
Медна-нікелевая
правіцьСпасылкі
правіць- Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Архівавана 31 сакавіка 2015.