Панджшэрскі супраціў

Панджшэрскі супраціў — ваеннае аб’яднанне ў Афганістане, створанае ў ліпені—жніўні 2021 года ў ходзе наступлення талібаў, якое складаецца з былых членаў Паўночнага альянсу і іншых праціўнікаў ісламісцкага руху «Талібан».

Перадгісторыя правіць

Падчас савецкай вайны ў Афганістане і грамадзянскай вайны (1996—2001), Цясніна Панджшэр была адной з асноўных фарпостаў маджахедаў і Паўночнага альянса адпаведна.

Пасля прыходу да ўлады Талібана ў Афганістане, у ліпені 2021 года, рэшткі Паўночнага альянса правялі рэмабілізацыю ў выніку якой паўстала «Супраціўленне II». Ахмад Шах Масуд («Панджшэрскі леў») 18 жніўня 2021 года ў артыкуле для Washington Post, прызваў увесь свет аказаць дапамогу «Супраціўленню II».

Ваенныя дзеянні правіць

17 жніўня — «Супраціўленню II» вызваліла раён Чарыкар правінцыі Парван, такім чынам перарэзаўшы дарожны шлях КабулМазары-Шарыф. 19 жніўня былі вызвалены яшчэ 3 раёна правінцыі Баглан.