Панікніца алепская
Панікніца алепская[3][4] (Geum aleppicum) — від кветкавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы (Канада, ЗША, Мексіка).
Панікніца алепская | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Geum aleppicum Jacq. | ||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьШматгадовая расліна, 40-60 см даўжынёй. Пялёсткі аранжава-жоўтыя, 5-6 мм даўжынёй, чашалісцікі карацей, чым пялёсткі. Плады ў яйкападобных галоўках. Сцёблы і кветаножкі жорстка-валасістыя[4].
Распаўсюджанне
правіцьРаспаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы (Канада, ЗША, Мексіка)[5].
Ва Украіне расце ў светлых лясах, сярод кустоў на ўсёй тэрыторыі, спарадычна[4].
Галерэя
правіцьЗноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 59. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 167. (руск.) (укр.)
- ↑ Plants of the World Online — Kew Science . plantsoftheworldonline.org. Праверана 11.11.2018. (англ.)