Папскі флот
Папскі флот (італ.: Marina Pontificia) — ваенна-марскі флот Папскай дзяржавы. У той ці іншай форме існаваў з часоў бітвы пры Осціі, якая адбылася ў 849 годзе падчас пантыфіката Льва IV, да пачатку пантыфіката Льва XIII у 1878 годзе.
Апісанне
правіцьПершапачаткова Папская дзяржава была абаронена візантыйскім флотам. Патрэба ва ўласным флоце ўзнікла пасля мусульманскага набегу на Рым у 843 годзе і рабавання Рыма мусульманамі ў 846 годзе. У 849 годзе аб'яднаны флот Папскай дзяржавы, Неапалітанскага герцагства, гарадоў Амальфі і Гаэта разбіў мусульман у бітве пры Осціі.
Пазней Папы фінансавалі розныя флоты падчас Крыжовых паходаў, а таксама рыхтавалі ўласныя, якія ваявалі разам з іншымі хрысціянскімі суднамі супраць Асманскай імперыі пасля падзення Канстанцінопаля, у тым ліку ўдзельнічаючы на баку Венецыі ў турэцка-венецыянскіх войнах (у прыватнасці, папская эскадра брала ўдзел у бітве пры Лепанта ў 1571 годзе).
Падчас Напалеонаўскіх войнаў усе папскія ваенныя караблі былі канфіскаваны, і пасля іх заканчэння флот аднаўляўся вельмі павольна. У 1819 годзе было падпісана міжнароднае пагадненне аб абароне папскіх суднаў, і калі ў 1826 годзе адзін з караблёў папскага флоту быў захоплены мусульманскімі піратамі, то бей Трыпалі пагадзіўся вызваліць яго ў абмен на 10 600 франкаў кампенсацыі пасля дэманстрацыі, арганізаванай двума фрэгатамі і шлюпам П'емонцкага флоту.
У 1823 годзе Папскі флот складаўся з 12-гарматнай шхуны «San Pietro», кутара, фелукі і пінаса. Яшчэ 12 патрульных лодак, узброеных марцірамі, якія займаліся аховай узбярэжжа, былі разбіты на дзве эскадры: адна (з 8 лодак) базіравалася на Адрыятычным узбярэжжы, а іншая (з 4 лодак) — на Тырэнскім.
У 1842 годзе Алесандра Чыяльдзі (італ.: Alessandro Cialdi) прывёў з Вялікабрытаніі праз рэкі і каналы Францыі тры параходы, якія пачалі ажыццяўляць навігацыю па рацэ Тыбр. Чацвёрты параход — «Roma» — пад камандаваннем Чыяльдзі супрацьстаяў аўстрыйцам каля Анконы падчас падзей 1848—1849 гадоў.
У 1856 годзе Ваенна-марскі флот (італ.: Marina da Guerra), Камерцыйны флот (італ.: Marina di Finanza) і Флот ракі Тыбр (італ.: Marina del Tevere), якія да гэтага існавалі паасобна, былі аб'яднаны ў Папскі флот (італ.: Marina Pontificia).
У 1870 годзе італьянскія войскі ўступілі ў Рым, і Папская дзяржава паменшылася да памераў Ватыкана. Апошні карабель Папскага флоту — паравы карвет «Immacolata Concezione» (водазмяшчэнне 652 тоны, даўжыня 54 м, восем 18-фунтовых гармат) быў прапанаваны Папам Піем IX Ордэну дамініканцаў у Аркашоне (Францыя) для выкарыстання ў якасці навучальнага судна[1]. Карабель базіраваўся ў французскім Тулоне і затым неаднаразова змяняў гаспадароў — ён быў прададзены ў 1878 годзе, калі Папам стаў Леў XIII, — спачатку англічанам, а затым — французскаму суднаўладальніку. У канчатковым выніку карвет быў страчаны ў Міжземным моры ў 1905 годзе (у наш час шлюпка з карвета знаходзіцца ў Міланскім навукова-тэхналагічным музеі імя Леанарда да Вінчы, а маштабная мадэль карабля і яго сцяг — у Ватыканскім гістарычным музеі).
Караблі
правіць- Пры Лепанта:
- Capitana (Капітана) («флагман»)
- Padrona (Падрона) («флагман эскадры»)
- Suprema (Вярхоўная)
- Serena (Ціхамірная)
- Pace (Свет)
- Vittoria (Перамога/Вікторыя)
- Grifona (Грыфон)
- Santa Maria (Св. Марыя)
- San Giovanni (Св. Ян)
- Regina (Каралева)
- San Bonaventura (Св. Банавентура)[2]
- San Pietro (Св. Пётр) — шхуна
- San Pietro (Св. Пётр) — больш ранні брыг, разваліўся ў 1807
- Roma (Рым) — параход
- Immacolata Concezione (Бязгрэшнае Зачацце) — паравы карвет
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ The last papal battleship built on Thames 80 Years Ago. Originally printed in the 12th May 1939 issue of the Catholic Herald, page 3.
- ↑ Laudonio, Marco. La Repubblica. «Arsenale Pontificio, la rinascita.» Op. cit. Указы архітэктараў Рыма і Правінцыі.
Спасылкі
правіць- Scheda sulla Marina Pontificia sul sito ufficiale della Marina Militare
- Le origini del Servizio Navale della Guardia di AniF Архівавана 12 кастрычніка 2007. azn *
tth[//:p.wwwnega��abozzo.it/navi_da_guerra/c-navi%20da%20guerra/C-1302_IMMACOLATA_CONCEZIONE_1860_corvetta_Marina_Pontificia_Yacht_Papale.htm Storia della pirocorvetta armata «Immacolata Concezione»]