Пармелія (Parmelia) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармеліевых.

Пармелія

Пармелія баразнаватая (Parmelia sulcata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Parmelia Ach., 1803

Тыпавы від
Parmelia saxatilis (L.) Ach., 1803

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  14009
NCBI  87260
MB  3730

Апісанне

правіць

Талом (слаявіна) скурыста-ліставаты, разеткападобны, шчыльна прылеглы да субстрату. Слаявінныя лопасці выемчата-хвалістыя. Верхні бок талома блакітна-шэры, попельна-шэры, знізу паверхня белая, карычневая ці чорная. На паверхні выразна выступае сетка жылак, па рэбрах размяшчаюцца сараліі і ізідыі. Пладовя целы (апатэцыі) сустракаюцца рэдка. Споры па 8 у сумцы, бясколерныя, аднаклетачныя. Фотабіёнт — водарасць з роду трэбуксія (Trebouxia).

Змяшчаюцца лішайнікавыя кіслоты: атранарын, ліхестэрынавая, лабарыевая і проталіхестэрынавая.

Пашырэнне

правіць

Род аб’ядноўвае каля 40 відаў, распаўсюджаны ва ўсіх кліматычных зонах, найбольшая колькасць відаў у Азіі і Аўстраліі. Сустракаюцца на кары, драўніне, камянях у ліставых, мяшаных і хвойных лясах. На Беларусі вядомы пармелія баразнаватая (Parmelia sulcata), пармелія скальная (Parmelia saxatilis) і інш., трапляюцца на ствалах дрэў, валунах.

Выкарыстоўваюцца для атрымання антыбіётыкаў.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць