Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» (А. І. Валынец)
Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь», партызанскі атрад «За Савецкую Беларусь» — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1944 года ў Куранецкім раёне, на базе групы А. І. Валынца, якая дзейнічала з вясны 1942 года, створаны партызанскі атрад «За Савецкую Беларусь». Партызаны дзейнічалі на акупаванай тэрыторыі Куранецкага раёна. 2 ліпеня 1944 года атрад (421 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння Беларускі штаб партызанскага руху вызначыў атрад як брыгаду. Камандзіру брыгады Валынцу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Вілейскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 421 партызан (2 ліпеня 1944 года) |
Дыслакацыя | Куранецкі раён |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Андрэй Іванавіч Валынец |
Склад
правіцьПасля злучэння атрада з Чырвонай Арміяй Беларускі штаб партызанскага руху вызначыў яго як брыгаду ў складзе 1-га, 2-га, 3-га і 4-га атрадаў.
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісар
правіцьНачальнікі штаба
правіць- П. С. Вашчанка;
- Г. І. Лятушкін.
Гісторыя
правіцьПартызаны наносілі ўдары па камунікацыях, удзельнічалі ў «рэйкавай вайне». Рабілі напады на нямецкія гарнізоны ў вёсках Кабыльнік (люты 1944 года), Любань (чэрвень 1944). З 26 чэрвеня 1944 года вялі баі з нямецкімі часцямі, якія адступалі, вызвалілі і ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі вёскі Каловічы і Бараўцы. Разам з Чырвонай Арміяй удзельнічалі ў разгроме нямецкага гарнізона ў Вілейцы.
Памяць
правіцьУ 1970 годзе каля вёскі Ляскі Вілейскага раёна ў гонар брыгады быў створаны мемарыяльны комплекс.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.