Партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага (Я. А. Прыданнікаў)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскагапартызанская брыгада, створаная ў студзені 1944 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Слонімскага і Быценскага раёнаў. 10 ліпеня 1944 года брыгада (808 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага
Гады існавання 1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Баранавіцкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 808 партызан (10.7.1944)
Дыслакацыя Слонімскі і Быценскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Я. А. Прыданнікаў

Склад правіць

Брыгада была створана на базе асобных атрадаў:

  • атрад імя Панамарэнкі[1];
  • атрад імя Дзяржынскага[2];
  • атрад імя Сталіна[3];
  • атрад імя Ракасоўскага.

У склад брыгады таксама ўваходзілі:

  • атрад імя Фурманава:
  • сямейны атрад «за Радзіму».

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

  • Я. А. Прыданнікаў

Камісар правіць

Начальнік штаба правіць

  • М. П. Каралёў

Гісторыя правіць

Асноўныя ўдары партызаны наносілі па камунікацыям на чыгунках СлонімБаранавічы, Ліда — Баранавічы. У сакавіку 1944 года падарвалі 16 эшалонаў, знішчылі 2 масты, 15 аўтамашын. Вялі баі з праціўнікам, які спрабаваў уварвацца ў партызанскую зону. У лютым 1944 года разграмілі некалькі нямецкіх гарнізонаў і апорных пунктаў.

Зноскі

  1. арганізаваны ў снежні 1942 года
  2. арганізаваны ў жніўні 1943 года
  3. арганізаваны ў снежні 1943

Літаратура правіць