Партыя свабоды і справядлівасці (Сербія)

Партыя свабоды і справядлівасці (сербск.: Странка слободе и правде/Stranka slobode i pravde) — сацыяльна-дэмакратычная палітычная партыя ў Сербіі. Кіраўніком партыі ёсць Драган Джылас.

Партыя свабоды і справядлівасці
сербск.: Странка слободе и правде
Лідар Драган Джылас[d]
Дата заснавання 19 красавіка 2019
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя
Сайт ssp.rs

Гісторыя

правіць

Партыя была закладзена ў 2019 годзе па зліцці Зялёнай экалагічнай партыі — Зялёныя і таксама Сербскай лявіцы[1]. Партыя ўваходзіла ў Саюз за Сербію, кааліцыю апазіцыйных палітычных партый. Гэтае аб’яднанне была ўтворанае кіраўніком партыі Джыласам у 2018 годзе. Гэты саюз байкатаваў парламенцкія выбары 2020 года, бо лічыў, што выбары не будуць свабоднымі і справядлівымі[2][3]. Пасля выбараў партыя стала часткай Аб’яднанай апазіцыі Сербіі, пераемніцы Саюза за Сербію. Новая кааліцыя была распушчана ў студзені 2023 года праз спрэчкі паміж Партыяй свабоды і справядлівасці і Народнай партыяй.

Ідэалогія

правіць

Партыя палягае на левацэнтрызме і знаходзіцца ў апазіцыі да Сербскай прагрэсіўнай партыі. Партыя мае антыкарупцыйны кірунак, а таксама заклікае да падатковых рэформ, якія мусяць прывесці да прагрэсіўнага падаткаабкладання. Таксама партыя падтрымлівае фінансаванне дармовых падручнікаў і школьнага харчавання[4], а таксама дамагаецца ўсталявання новага працоўнага заканадаўства[5]. Яна падтрымлівае далучэнне Сербіі да Еўрапейскага Саюза[6], і хоча, каб Сербія гарманізавала сваю замежную палітыку з ЕС, у тым ліку заклікае прыяднацца да санкцый у дачыненні да Расіі праз расійскае ўварванне ва Украіну. Партыя крытыкуе кітайскія інвестыцыі ў інфраструктуру[7], а таксама распрацавала платформу, дзякуючы якой яны паабяцалі перамір’е і супрацу паміж краінамі на Балканах. Прыхільнікі партыі маюць праеўрапейскія погляды, а таксама лічаць сябе сацыяльна прагрэсіўнымі. Партыя мае шчыльныя дачыненні з Сацыял-дэмакратычным саюзам Македоніі і Сацыял-дэмакратычнай партыяй Аўстрыі.

Зноскі

Спасылкі

правіць