Пасужа
Пасу́жа, Пасу́жжа — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Дрэтунь, за 1,5 км на ўсход ад вёскі Конны Бор, у басейне ракі Палата.
Пасужа | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 144,4 м |
Даўжыня | 0,55 км |
Шырыня | 0,4 км |
Плошча | 0,18 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,78 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,23 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Плошча вадазбору 2,23 км².
Катлавіна возера мае круглаватую форму. Схілы катлавіны невыразныя, на поўдні вышынёй да 3 м і спадзістыя, параслі лесам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. У паўднёва-заходняй частцы выцякае ручай у раку Страдань.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 133. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта. Полоцк: план. Новополоцк: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2010. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)