Пасікы (Львоў)
Пасікы[1] (укр.: Па́сіки) — мясцовасць у Лычакіўскім і Сыхіўскім раёнах Львова, якая знаходзіцца ў ваколіцах сучаснай вул. Пасічнай.
Пасікы | |
---|---|
Пасіки | |
Горад | Львоў |
Адміністрацыйны раён горада |
Лычакіўскі раён, Сыхіўскі раён |
Першае згадванне | ХVI ст. |
Ранейшы статус | фальварак |
Год уключэння ў межы горада | ХХ ст. |
Гісторыя
правіцьУ XVI ст. львоўскія мяшчанскія сем'і Шымановічаў і Бернатовічаў заклалі ў гэтых мясцінах свае пчальнікі. У ХХ ст. адрознівалі Пасікы Лычакіўскія (уздоўж цяперашняй вул. Пасічнай), якія належалі да маёнткаў манахінь-бенедыктынак, Пасікы Галіцкія (у ваколіцах цяперашняй вул. Джорджа Вашынгтона) і Пасікы Гарадскія (у ваколіцах вул. Пыманэнка).
Гэтыя паселішчы былі забудаваныя сядзібамі жыхароў львоўскіх прадмесцяў, што займаліся пераважна агародніцтвам і, традыцыйна, пчалярствам. У пачатку ХХ ст. на Пасіках Галіцкіх, каля парку Пагулянка, пабудавалі вялікія цагельні, якія належалі іпатэчнаму банку, да якіх праклалі чыгуначны шлях ад станцыі Пэрсэнкіўка. Па вул. Пасікы Галіцкія №18а была гарадская змяшаная школа імя Св. Мікалая.
На Пасіках Лычакіўскіх, паблізу парку ў 1914-1915 гг. хавалі расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў бітвах Першай сусветнай вайны або памерлых у львоўскіх шпіталях. Праз блізкасць пяшчаных кар'ераў ўзнікла небяспека для існавання могілак, таму ў 1935-1936 гг. астанкі эксгумавалі і перанеслі на аўстрыйскія ваенныя могілкі (частка Лычакіўскіх).
У савецкі час частка плато былых могілак была знесеная. На гэтым месцы быў уладкаваны стадыён спарткомплексу Львоўскага ўніверсітэта. У 1952 г. на астатняй тэрыторыі былых могілак былі збудаваныя новыя мемарыяльныя вайсковыя могілкі "Холм Славы" , дзе былі пахаваныя некалькі тысяч савецкіх вайскоўцаў.
У 1957-1960 гг. тэрыторыю ўздоўж вул. Пасічнай паміж вул. Мядовай пячоры і вул. Кітайскай забудавалі малапавярховымі дамамі па тыпавых праектах. У 1960-1980-х гг. вул. Пасічную (тады яна называлася праспектам Ленінскага камсамола) і вул. Батальную (сучасную вул. Дж. Вашынгтона) забудавалі шматпавярховымі стандартнымі дамамі, сярод якіх вылучаецца 16-павярховы будынак з маналітнага жалезабетону (вул. Пасічная, 104). Непадалёк пазней збудавана царква Звеставання Прасвятой Багародзіцы. З міжваеннага перыяду на вул. Пасічнай захавалася некалькі віл і арыгінальная ваданапорная вежа.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»