Паўднёвая армія (Германская імперыя)
Паўднё́вая а́рмія (ням.: Südarmee / Armeeoberkommando Süd / A.O.K. Süd) — воінскае аб'яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Südarmee Паўднёвая армія | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 11 студзеня 1915 — 25 студзеня 1918 |
Краіна |
![]() |
Тып | Армія |
Удзел у | Усходні фронт Першай сусветнай вайны |
Была сфармавана 11 студзеня 1915 года для вядзення баявых дзеянняў супраць Расійскай імперыі. Увесь час свайго існавання ваявала выключна на Усходнім фронце. Была расфармавана 25 студзеня 1918 года.
ГісторыяПравіць
Паўднёвая армія была сфарміравана ў Брэслаў 11 студзеня 1915 года, у выніку пераўтварэння II корпуса для Венгерскага Карпацкага фронту. Камандзір II корпуса, генерал ад інфантэрыі Аляксандр фон Лінзінген прыняў камандаванне новай арміяй. 8 ліпеня 1915 года фон Лінзінген быў прызначаны камандзірам новай Бугскай арміяй. На яго месца быў прызначаны камандзір ІІ баварскага рэзервовага корпуса генерал ад інфантэрыі Фелікс граф фон Ботмер. З выхадам Расіі з вайны (Брэсцкі мір) знікла патрэбнасць існавання Паўднёвай арміі і яна была распушчана 25 студзеня 1918 года.
Штаб-кватэра арміі была размешчана ў Мукачаве (з 11 студзеня 1915 года), Стрыі (з 5 чэрвеня 1915 года), Беражанах(бел. (тар.)) бел. (з 4 верасня 1915 года), Ходараве(бел. (тар.)) бел. (з 15 лістапада 1916 года) і Чарткове(бел. (тар.)) бел. (з 4 жніўня 1917 года).
КамандуючыяПравіць
- Генерал ад інфантэрыі Аляксандр фон Лінзінген (11.01.1915 — 8.07.1915)
- Генерал ад інфантэрыі Фелікс фон Ботмер (8.07.1915 — 25.01.1918)
ЛітаратураПравіць
- Hermann Cron. Imperial German Army 1914-1918: Organisation, Structure, Orders of Battle. — Helion & Company ltd, 2002. — ISBN 1-874622-70-1.