Паўліна Кірылаўна Казакова
Паўліна Кірылаўна Казакова (нар. 9 верасня 1941, г.п. Сасноўскае, Сасноўскі раён, Горкаўская вобласць — 5 чэрвеня 2023[крыніца?]) — беларускі архітэктар.
Паўліна Кірылаўна Казакова | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 верасня 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 чэрвеня 2023 (81 год) |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. Працавала ў Белдзяржпраекце, з 1969 года — старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Мінскграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: будынак Мінскграмадзянпраекта па вул. Калектарнай (1969) у Мінску; у аўтарскім калектыве: будынак гарвыканкама (1965), мікрараёны № 1, 2 (1966), забудова вул. Леніна (1964—1967, 1979—1985), кінатэатр «Зорка Венера» (1974), 125-кватэрны шумазасцерагальны жылы дом для маласямейных (1982) у Салігорску, комплекс анкалагічнай бальніцы з аперацыйна-рэанімацыйным корпусам НДІ анкалогіі ў Бараўлянах (1975—1983).
Узнагароды
правіцьУзнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1982).
Зноскі
Літаратура
правіць- Казакова Павлина Кирилловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)