Комплекс грамадскага цэнтра (Салігорск)

(Пасля перасылкі з Зорка Венера (кінатэатр))

Комплекс грамадскага цэнтра ў Салігорску забудоўваўся паводле праекта дэталёвай планіроўкі цэнтра, распрацаваным у 1972 годзе інстытутам «Мінскграмадзянпраект» (архітэктары В. Сахно, А. Сідзельнікаў, Ф. Іванчанка, Б. Кудраватых, А. Юркеўская, П. Ткачык, I. Гайдар).

Універмаг

Архітэктура правіць

 
Кінатэатр

Лінейная кампазіцыя цэнтра ўключае плошчу Леніна і галоўную гарадскую магістраль — вуліцу Леніна, якая выходзіць да парку 40-годдзя Перамогі на беразе вадасховішча. У межах цэнтру вылучаныя функцыянальныя зоны — адміністрацыйна-грамадская, культурна-асветная, гандлёвая, спартовая і адпачынку. Ансамбль забудовы цэнтра вырашаны як цэласная прасторавая кампазіцыя, звязаная з прылеглымі жылымі мікрараёнамі гарадскім бульварам і прыбярэжным паркам. Ядро кампазіцыі — пл. Леніна, утвораная на перакрыжаванні асноўных кампазіцыйных восей — вуліц Леніна і Казлова.

 
Інжынерны корпус ВА «Беларуськалій»
 
Корпус вытворчага аб’яднання «Беларуськалій» і помнік Леніну

Плошчу фармуюць шаснаццаціпавярховы аб’ём адміністрацыйна-лабараторнага корпуса[d] вытворчага аб’яднання «Беларуськалій», Дом Саветаў, Палац культуры вытворчага аб’яднання, Дом сувязі, гатэль. На плошчы ўсталяваны помнік Леніну (скульптар А. Бембель, архітэктары А. Сідзельнікаў, У. Блахін).

Вуліца Леніна ўяўляе сабой шырокую транспартна-пешаходную эспланаду, уздоўж якой размешчаныя гандлёвы цэнтр (універсальная крама, гастраном, рэстаран, кафэ; архітэктары А. Ярушын, В. Балоцін, Ф. Іванчанка[1]), кінатэатр «Зорка Венера» (архітэктары Ф. Іванчанка, П. Казакова[1]), Дом быту (архітэктары І. Зорын, Ф. Іванчанка, В. Вірасава[1]), а таксама комплекс дзіцячых пазашкольных і іншых устаноў[d] (Палац піянераў і школьнікаў, музычная школа і інш.; архітэктары А. Вараб’ёў, Ф. Іванчанка, Т. Жаранкова[1]), згрупаваныя ў буйныя блокі, якія чаргуюцца з чатырнаццаціпавярховымі жылымі дамамі. На процілеглым баку вуліцы размешчаны падоўжны дзевяціпавярховы дом з установамі сацкультбыту на першым паверсе.

Зноскі

  1. а б в г Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць