Артур Іванавіч Ярушын

(Пасля перасылкі з А. Ярушын)

Артур Іванавіч Яру́шын (2 сакавіка 1934, г. Хаджэнт, Таджыкская ССР) — беларускі архітэктар.

Артур Іванавіч Ярушын
Дата нараджэння 2 сакавіка 1934(1934-03-02) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Таджыкдзіпрабудзе, Мінскпраекце, з 1971 года — кіраўніком аддзела аб'ёмнага праектавання БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1973-га — галоўным архітэктарам праектаў у Мінскграмадзянпраекце, з 1981 года — галоўны спецыяліст па архітэктуры Белкааппраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

 
Гандлёвы цэнтр у Салігорску

Асноўныя працы: комплекс праектных інстытутаў па вул. Варвашэні (у аўтарскім калектыве), індустрыяльны тэхнікум, распрацоўка блок-секцый 9-, 12-павярховых дамоў серыі 335, 464 для гнуткай забудовы мікрараёнаў дамамі рознай канфігурацыі (Ракаўская шаша, вул. Харкаўская, Пушкіна, Сурганава), эксперыментальны 16-павярховы жылы дом з маналітнага жалезабетону ў зборна-перастаўной апалубцы ў мікрараёне № 1 у Мінску, прафілакторый Мінскага завода халадзільнікаў у пас. Зялёнае (у аўтарскім калектыве), аперацыйны блок Рэспубліканскай анкалагічнай бальніцы ў г.п. Бараўляны Мінскай вобласці.

Зноскі

Літаратура правіць