Салігорскае вадасховішча
Саліго́рскае вадасхо́вішча[1] — вадасховішча ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі на рацэ Случ, каля горада Салігорск.
Салігорскае вадасховішча | |
---|---|
Каардынаты: 52°47′07,91″ пн. ш. 27°34′03,83″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь |
Вышыня над узроўнем мора | 146,1 м |
Даўжыня | 24 км |
Шырыня | 2 км |
Плошча | 23,1 км² |
Аб'ём | 0,0559 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 70 км |
Найбольшая глыбіня | 4,5 м |
Плошча вадазбору | 1793 км² |
Упадаюць | Случ, Рутка, каналы |
Выцякаюць | Случ |
Год напаўнення | 1967 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вадасховішча створана ў 1967 годзе ў мэтах забеспячэння вадой прадпрыемстваў вытворчага аб’яднання «Беларуськалій», рэгулявання сцёку ракі Случ абваднення сельскагаспадарчых угоддзяў, жыўлення рыбаводнай гаспадаркі[1].
Плошча паверхні вадасховішча складае 23,1 км². Даўжыня 24 км, найбольшая шырыня 2 км. Даўжыня берагавой лініі 70 (61,2 км[2]) км. Найбольшая глыбіня 4,5 м, сярэдняя — 2,5 м. Аб’ём вады 55,9 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 288 млн м³. Плошча вадазбору 1793 км². З захаду ўпадае рака Рутка.
Вадасховішча створана на месцы балотнага масіву (каля 40 % берагоў штучныя). Катлавіна моцна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагі нізкія, забалочаныя або ўмацаваныя дамбамі і насыпамі. Каля Салігорска вышыня берагоў 1—3 м. Моцна зарастае.
У вадасховішчы водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, плотка, лінь, акунь і іншыя віды рыб.
Вакол вадасховішча створана зона адпачынку.
Зноскі
Літаратура
правіць- Салігорскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 108—109. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Саліго́рскае вадасхо́вішча // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 643. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 32, 46—47. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 28. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
Спасылкі
правіць- Водохранилища — Минская область. Общая характеристика водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 19 жніўня 2019. (руск.)
- Водохранилища — Минская область. Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 9 кастрычніка 2020. (руск.)
- Салігорскае вадасховішча