Паўночнае Патагонскае ледавіковае плато

Паўночнае Патагонскае ледавіковае плато (ісп.: Campo de hielo Patagónico Norte) — горна-покрыўны ледавіковы комплекс у Патагонскіх Кардыльерах (Чылі, Аргенціна), паміж 46°31'-47°35' паўднёвай шыраты і 73-74° заходняй даўгаты.

Працягласць плато з поўначы на поўдзень складае 130 км пры шырыні 45—75 км. Плошча складае каля 7 600 км². Пераважныя вышыні ледавіковай паверхні — ад 1000 да 1500 м, максімальная вышыня — 3978 м. Фірнавая лінія размяшчаецца на вышыні 1250 м на заходнім схіле і 1350 м — на ўсходнім.

Распаўсюджаны выводныя ледавікі, многія з якіх заканчваюцца ў азёрах. Найбуйнейшыя з іх: Сан-Рафаэль, Сан-Тадэа, Беніта (цякуць на захад); Стэфан (на поўдзень); Неф і Калоніа (на ўсход).

Літаратура правіць