Паўночнамакедонска-турэцкія адносіны

дыпламатычныя адносіны паміж Паўночнай Македоніяй і Турцыяй

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Паўночная Македонія і Турэцкай Рэспублікай былі ўсталяваны 26 жніўня 1992 года[1].

Паўночнамакедонска-турэцкія адносіны
Паўночная Македонія і Турцыя
Паўночная Македонія
Паўночная Македонія
Турцыя
Турцыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўночная Македонія мае амбасаду ў Анкары і генеральнае консульства ў Стамбуле, а Турцыя мае амбасаду ў Скоп’е і генеральнае консульства ў Бітале.

Гісторыя правіць

Дзякуючы гістарычным, культурным і народным сувязям Паўночная Македонія і Турцыя наладзілі вельмі блізкія і сяброўскія адносіны. Турэцкая мова, нараўне з македонскай мовай, з’яўляецца адной з афіцыйных моў у дзвюх абшчынах Паўночнай Македоніі: Цэнтар-Жупа і Пласніца.

У лютым 2018 года прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў падтрымку пазіцыі Паўночнай Македоніі падчас перамоваў па спрэчцы аб назве краіны, заявіўшы, што пазіцыя Грэцыі памылковая[2]. Турцыя падтрымлівае заяўку Паўночнай Македоніі на далучэнне да ЕС[3].

Ваеннае супрацоўніцтва правіць

У жніўні 2021 года ў Стамбуле было падпісана ваенна-эканамічнае пагадненне тэрмінам на 5 гадоў, якое прадугледжвае мадэрнізацыю Узброеных сіл Паўночнай Македоніі за кошт выдзеленых Турцыяй сродкаў, а таксама пастаўкі ўзбраення. У рамках яго, напрыклад, быў заключаны кантракт на пастаўку 3 батарэй з 18 гаўбіцамі BORAN[4].

Супрацоўніцтва ў сферы культуры правіць

Супрацоўніцтва ў галіне культуры паміж Паўночнай Македоніяй і Турцыяй было ўстаноўлена ў 1995 годзе, калі было падпісана адпаведнае міжнароднае пагадненне.

22 красавіка 2009 года ў Стамбуле міністры культуры дзвюх краін падпісалі праграму супрацоўніцтва ў галіне культуры на перыяд 20092011 гадоў. Згодна з праграмай, краіны павінны былі актывізаваць супрацоўніцтва ў розных сферах культуры і мастацтва.

Грамадзяне Паўночнай Македоніі турэцкага паходжання правіць

У Паўночнай Македоніі 77,959 грамадзян маюць турэцкае паходжанне, што складае 3,85 % насельніцтва краіны[5].

У грамадска-палітычным жыцці туркаў Паўночнай Македоніі прадстаўляе Дэмакратычная партыя туркаў у Македоніі.

Зноскі правіць

  1. Republic of Macedonia - Ministry of Foreign Affairs (англ.). Праверана 20 студзеня 2023.
  2. Turkey's president claims Greece's stance over 'Macedonia' name dispute is wrong (англ.). Neos Kosmos (6 лютага 2018). Праверана 21 студзеня 2023.
  3. Republic of Macedonia - State Statistical Office (англ.). Праверана 21 студзеня 2023.
  4. Мирослав Трінько. Северная Македония покупает у Турции 105-мм гаубицы BORAN, они могут производить до шести выстрелов в минуту (руск.). Gagadget.com (18 студзеня 2023). Праверана 21 студзеня 2023.
  5. Turkey says backing FYROM’s EU, NATO membership ambitions (англ.). Ekathimerini.com (3 кастрычніка 2018). Праверана 21 студзеня 2023.