Пепсі́н (стар.-грэч.: πέψις — страваванне) — пратэалітычны фермент страўнікавага соку жывёл і чалавека, які ажыццяўляе расшчапленне бялкоў. Малекулярная маса каля 35 000.

Пепсін
Выява
Першаадкрывальнік Тэадор Шван[1]
Малекулярная функцыя aspartic-type endopeptidase activity[d][2]
EC enzyme number 3.4.23.1
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Утвараецца ў страўніку ў выглядзе неактыўнага пепсінагену, актывуецца пад уплывам салянай кіслаты страўнікавага соку.

Пепсін гідралізуе пептыдныя сувязі ў бялках і пептыдах з утварэннем больш простых пептыдаў і свабодных амінакіслот.

Прэпарат пепсіну ўжываюць пры хваробах страўнікавага тракту.

Зноскі

Літаратура правіць